Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса і святой Марыі ад Езуса Укрыжаванага (Любча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса і святой Марыі ад Езуса Укрыжаванага
53°45′05″ пн. ш. 26°03′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Map

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса і святой Марыі ад Езуса Укрыжаванага — рымска-каталіцкі мураваны храм у г. п. Любча Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва было распачата на пачатку 2017 года.

29 чэрвеня 2019 года адбылося асвячэнне касцёла, якое здзейсніў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Удзел ва ўрачыстасці таксама прынялі біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоній Дзям’янка, шматлікія святары, госці з Беларусі і Польшчы, мясцовыя жыхары. Была закладзена капсула з пасланнем нашчадкам на месцы, дзе, паводле некаторых звестак, быў пабудаваны першы касцёл на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага і заснавана першае біскупства на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Пробашч навагрудскай парафіі Святога Міхала Арханёла і любчанскі душпастыр ксёндз Юрый Жыгарын адкрыў памятны знак, у які святар уклаў пасланне нашчадкам «Дзеля памяці ў наступных пакаленнях»[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]