Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Рэшаль)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла
54°02′52″ пн. ш. 21°08′44″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Месцазнаходжанне
Благачынне Q11807398?
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла — каталіцкі храм у г. Рэшаль, Вармінска-Мазурскае ваяводства, Польшча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл быў пабудаваны пасля 1360 года. Першыя згадкі пра яго датуюцца 1402 годам. Тады былі пабудаваныя: галоўная частка святыні і ніжняя частка вежы. Рызніца і крухта дабудаваныя ў XV стагоддзі

Касцёл быў часткова знішчаны ў выніку пажару ў 1474 годзе. У ходзе рэканструкцыі, якая пачалася ў наступным годзе, быў пабудаваны новы ўсходні франтон і зорчатае скляпенне асноўнай часткі будоўлі. Апрача таго, была павышаная вежа.

У красавіку 1580 года касцёл быў кансэкраваны біскупам Марцінам Кромэрам.

Пасля чарговага пажару ў 1806 годзе касцёл быў перабудаваны і чарговы раз кансэкраваны ўжо ў 1817 годзе. Дваццаць гадоў пазней быў пабудаваны новы купал вежы з ліхтаром, а ў 1822—1843 гадах пераабсталяваны быў інтэр’ер святыні.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл мае арыентаваны, гатычны стыль. Інтэр’ер падзелены на тры нефы, без асобнага, выдзеленага прэзбітэрыюма. Комплекс пабудаваны на прастакутным пляне з цэглы, на нізкім каменным падмурку.

У заходняй частцы знаходзіцца квадратная вежа, якая налічвае 8 паверхаў і вышенёй 52 метры. Унутраная частка касцёла пакрытая зорчатым скляпеннем, якое абапіраецца на чатыры пары васьмікутных калонаў, і такую ж колькасць паўкалёнаў, размешчаных ля сценак.

У рызніцы, якая прымыкае да галоўнага будынку касцёла з поўначы і ў крухце таксама знаходзяцца зорчатае і крыжовае скляпенні. Паміж крухтай, якую называлі таксама бабінцам і рызніцай, знаходзіцца вузкі флігель, у той час, як на ўсходнім баку знаходзіцца прастакутная аднапавярховая бібліятэка, пабудаваная ў 1471 годзе. Галоўная частка комплексу была ўзмоцненая контрфорсамі.

Галоўны алтар быў выкананы ў 1820—1822 гадах. Яго фундатарам з’яўляецца біскуп Юзэф Гогенцолерн, а аўтарам — Вільгельм Бірайхэль.

На галоўным алтары былі змешчаныя карціны аўтарства Яна Блянка з 1821 году, якія паказваюць святых Пятра і Паўла і святую Катажыну, а таксама скульптуры апосталаў.

Апрача шматлікіх скульптураў, у касцёле знаходзіцца таксама нямала карцін з XVIII i XIX стагоддзяў ды многія іншыя прадметы рэлігійнага культу. Да 1945 году ў касцельнай скарбніцы захоўваліся каштоўныя гатычныя літургічная прылады, у тым ліку рэлікварый у выглядзе крыжа з 1400 году, рэлікварый святога Пятра з XVI стагоддзя, а таксама чара, якую фундаваў біскуп Лукаш Вацэнродэ каля 1500 году[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]