Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага
Дата заснавання 2009
Тып каледж
Размяшчэнне
catcollege.by

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага — свецкая каталіцкая навучальная ўстанова ў горадзе Баранавічы. Каледж з’яўляецца цэнтрам парафіі Божай Міласэрнасці і Маці Божай Вастрабрамскай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя каледжа пачалася яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў. 3 кастрычніка 2009 года адбылося ўрачыстае адкрыццё каледжа. 19 снежня 2009 года адбылося першае спатканне студэнтаў і выкладчыкаў.

Абітурыенты[правіць | правіць зыходнік]

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца ў суботу і нядзелю два разы ў месяц. Навучанне бясплатнае. Іншагароднія студэнты забяспечваюцца начлегам і сілкаваннем. Прымаюцца асобы ад 18 гадоў[1].

Год/чалавек Паступіла Выпускнікоў
2009 54 -
2010 25 -
2011 ? 40
2012 42[2] 16[3]
2015[4] 31 17
2017[5] 21 11
2018 26[6] ?
2019 26[7] ?

Выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

  • кс. Алег Сількевіч (2009—2013)
  • кс. Павел Рудзьман (2013—2017)[8]
  • кс. Юрый Дрозд (з 2017)

Спецыялізацыі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Спецыяльнасць «Катэхетыка» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць паглыбленага навучання ў галіне тэарэтычных асноваў і практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.
  2. Спецыяльнасць «Агульная тэалогія» прадугледжана для асобаў, якія не маюць намеру працаваць катэхетамі. Гэтая спецыялізацыя разлічаная на людзей, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію. Акрамя гэтага, студэнты маюць магчымасць удасканаліць свае веды ў галіне рэлігійнага аспекту гуманітарных навук.
  3. Спецыяльнасць «Сямейнае кансультаванне» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.
  4. Спецыяльнасць «Кансультаванне ў галіне залежнасцяў» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных праблем, звязаных з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю вернікаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]