Качэўнікі (трылогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Качэўнікі» — раман-хроніка вядомага казахскага пісьменніка Ільяса Есенберліна (1915—1983), удастоеная Дзяржпрэміі Казахскай ССР. Ахоплівае гістарычныя падзеі XV—XIX стагоддзяў, якія адбываліся на тэрыторыі будучага Казахстана. Трылогія Есенберліна складаецца з наступных частак:

  • «Загавораны меч»,
  • «Адчай»,
  • «Хан Кене».

Трылогія перакладзена на многія мовы, прадмову да англійскага выдання 1998 года («The Nomads») напісаў прэзідэнт Нурсултан Назарбаеў. У 2012 г. «Качэўнікі» былі выдадзеныя на японскай мове[1]. У 2012 г. пабачыў свет нямецкі пераклад[2].

Стрыжнёвая лінія трылогіі[правіць | правіць зыходнік]

Трылогія «Качэўнікі» прысвечана пяцісотгадовай гісторыі Казахскага ханства (XV—XIX стагоддзя), афіцыйнай правапераемніцай якога лічыцца Рэспубліка Казахстан. Як адзначаў казахскі філолаг К. К. Аралбаеў,

  • «Загавораны меч»[3] (XV—XVI стагоддзі) апісвае часы фарміравання Казахскага ханства. Калі Абулхайр[4], Жаныбек[5] і Керэй[6] пачынаюць барацьбу за трон; калі ў казахаў выспявае ідэя больш цеснага аб'яднання жузаў (родавых груп).
  • «Адчай»[7] (ХVІІ — ХVІІІ стагоддзі) апісвае барацьбу казахскага народа з захопнікамі з іншых краін, а таксама перыпетыі пераходу казахаў у падданства Расійскай імперыі. У рамане падрабязна апісваюцца гераічныя подзвігі Абылай-хана[8] на шляху да стварэння незалежнага Казахскага ханства[9] — і, у прыватнасці, перамога казахскага народа над джунгарскімі[10] захопнікамі, здабытая Абылаем…
  • «Хан Кене»[11] (ХVІІІ — XIX стагоддзі). У цэнтры апавядання — апошні хан трох жузаў Кенесары Касымулы[12].

Гістарычныя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Усе асноўныя героі рамана з'яўляюцца гістарычнымі, рэальнымі асобамі: ад вялікіх правадыроў, пачынаючы з Чынгісхана, і заканчваючы Кенесары Касымулы і малавядомымі батырамі Вялікага Стэпу. Галоўныя дзеючыя асобы:

  • «Загавораны меч» — Абулхаір-хан, Жаныбек і Керэй, Касым-хан, Бурундук-хан, Асан-Кайгы, Орак-батыр
  • «Адчай» — Хакназар-хан, Тауекель хан, Есім хан, Абылай-хан, Богенбай-батыр, Кабанбай-батыр, Баян-батыр, Бухар-жырау,
  • «Хан Кене»[13] — Кенесары Касымулы, Агыбай-батыр, Іман-батыр і яшчэ многія-многія людзі, чые імёны засталіся ў гісторыі.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Есенберлин — першы казахскі аўтар, перакладзены японскі.
  2. Газета «Караван» / Ільяс ЕСЕНБЕРЛИН: «Качэўнікі» і прага жыцця
  3. Гэта — першая па храналогіі апісаных падзей частка, якая была напісана другой, ў 1971 годзе.
  4. У старой рускай транскрыпцыі: Абулхаир.
  5. У старой рускай транскрыпцыі: Джаныбек.
  6. У старой рускай транскрыпцыі: Кирей.
  7. Другая частка, напісаная трэцяй па ліку, у 1973 г.
  8. У старой рускай транскрыпцыі: Аблай-хан.
  9. Цікава, што фільм «Качэўнік» завяршаецца эфектнымі тытрамі: Аблай стварыў вялікую Казахскую дзяржаву ад Алтая да Волгі.
  10. Джунгары — галіна заходніх манголаў.
  11. Гэта — трэцяя частка трылогіі. Яна была напісана першай (у 1945-69 гг.
  12. Моцна ідэалізаваны аўтарам і позиционированный ім як «апошні казахскі хан».
  13. Імя, памяншальнае ад Кенесары.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]