Казахстан

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Казахстан

КАЗАХСТАН, Рэспубліка Казахстан, краіна на мяжы Азіі і Еўропы (да Азіі належыць большая частка).

Агульная плошча краіны – 2 717 300 кв. км. Мяжуе на поўначы і захадзе з Расійскай Федэрацыяй (працягласць мяжы – 6846 км), на ўсходзе – з Кітаем (1533 км), на поўдні – з Кыргызстанам (1051 км.), Узбекістанам (2203 км) і Туркменістанам (379 км). Амываецца на паўднёвым захадзе водамі Каспійскага мора (працягласць берагавой лініі – 1894 км), на поўдні – водамі Аральскага мора. Сталіца – Астана (са снежня 1997).

Да 1991 Казахстан уваходзіў у склад СССР1936 – у якасці Казахскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі), з 16 снежня 1991 – незалежная дзяржава.

Змест

[правіць] Прырода

[правіць] Рэльеф

Больш за 3/4 тэрыторыі Казахстана займаюць раўніны з вышынямі ад 100 да 300 м над у.м. На крайнім паўднёвым усходзе і ўсходзе распасціраюцца хрыбты Цян-Шана, Джунгарскага Алатау і Алтая з вышынямі ад 3000 да 6995 м (пік Хан-Тэнгры). На крайнім захадзе размешчаная Прыкаспійская нізіна, якая часткова ляжыць ніжэй узроўню Сусветнага акіяна (узровень Каспійскага мора –27 м). У цэнтры краіны шырокія тэрыторыі займае разбураная горная сістэма Казахскага дробнасопачніка.

У межах раўнін распаўсюджаныя пясчаныя і гліністыя пустыні (Кызылкум, Муюнкум, Бетпак-Дала), паўупустыні і сухія стэпы. Для маладых гор паўднёвага ўсходу характэрна вертыкальная пояснасць. На поўначы краіны пераважаюць стэпы і лесастэпы. 23% тэрыторыі (паўночная частка) прыдатныя для земляробства, 70% – для адгоннай жывёлагадоўлі.

[правіць] Водныя рэсурсы

Каля 80% тэрыторыі краіны адносіцца да бяссцёкавых абласцей і басейнаў унутранага сцёку. Рэкі Іртыш, Ішым і Табол, што працякаюць па паўночнай і паўночна-ўсходняй ускраіне, належаць да басейна Паўночнага Ледавітага акіяна. Усе астатнія буйныя рэкі на тэрыторыі краіны нясуць свае воды ў замкнёныя ўнутраныя вадаёмы: Урал – у Каспійскае мора, Сырдар'я – у Аральскае мора, Ілі – у воз. Балхаш. Мноства малых і сярэдніх рэк улетку перасыхаюць.

Каспійскае мора ўваходзіць у межы рэспублікі сваёй аўночна-ўсходняй акваторыяй з найбольш прэснай вадой і невялікімі глыбінямі (5–7 м). Аральскае мора падзелена паміж Казахстанам і Узбекістанам. Плошча вадаёма скарацілася ў 2 разы за 1960–1995. Возера Балхаш мае прэсную заходнюю акваторыю і салёную ўсходнюю.

[правіць] Клімат

Клімат краіны рэзка кантынентальны і сухі. У перадгорных і горных раёнах выпадае ад 500 да 1600 мм ападкаў у год, у стэпавых – 200–500, у пустынных – 100–200 мм. Сярэдняя тэмпература студзеня ад -18°С на поўначы да -3°С на поўдні; сярэдняя тэмпература ліпеня ад 19°С на поўначы да 29°С на поўдні. Сутачныя перапады тэмператур дасягаюць 20–30°С.

[правіць] Глебы

За выключэннем паўночных раёнаў, глебы ў Казахстане бедныя і засоленыя. У цэлым для краіны характэрная шыротная занальносць глеб: на поўначы – чарназёмы, далей на поўдні – каштанавыя, бурыя паўлупустынныя глебы, такыры і пяскі пустыняў. У гарах развітыя каштанавыя, шэрыя лясныя і горана-лугавыя чарназёмныя глебы.

[правіць] Раслінны і жывёльны свет

Лясы займаюць усяго 3,5% тэрыторыі Казахстана. Большай часткай гэта хвойныя лясы, хоць у гарах сустракаюцца бяроза, асіна, яблыня і арчоўнікі. На астатняй тэрыторыі краіны распаўсюджаная рознатраўна-злакавыя, палынна-злакавыя, палынна-салянкавая і пустынная расліннасць. У высакагор'ях маюцца субальпийскія і альпійскія лугі.

Жывёльны свет Казахстана своеасаблівы. Насякомыя і земнаводныя пераважаюць у пустынях і паўупустынях. У стэпавай зоне сустракаюцца джейран, сайга, воўк, заяц, ліса, шакал, розныя грызуны (мышы, байбакі, хамякі). Шматлікія казахстанскія азёры служаць сталымі або сезоннымі месцамі пасялення для гусакоў, лебедзяў, качак, фламінга. Найбольш разнастайная фауна гор. Тут водзяцца мядзведзі, горныя казлы і бараны, снежныя барсы, алені, мноства відаў птушак.

Для аховы дзікай прыроды створаныя запаведнікі ва ўсіх прыродных зонах – ад пустыняў да высакагор'яў.

[правіць] Насельніцтва

[правіць] Гаспадарка

[правіць] Культура, спорт

Штогод у Казахстане праводзіцца міжнародны кінафестываль "Еўразія", у рамках якога адбыаюцца паказы карцін еўрапейскіх і азіяцкіх рэжысёраў.

Самымі папулярнымі ў Казахстане відамі спорту з'яўляюцца футбол, хакей, веласпорт. Казахстан аднга з вядучых краін Азіі па ўзроўні развіцця зімовых відаў спорту.

[правіць] Выдаіныя мясціны

[правіць] У Сеціве

На іншых мовах