Кентэрберы, музыка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Кентэрберы, кентэрберыйская сцэна або кентэрберыйскае гучанне — тэрміны якія апісваюць агульнасць музыкаў прагрэсіўнага рока, музыкаў-авангардыстаў, джазмэнаў, шматлікія з якіх працавалі ў горадзе Кентэрберы (Англія, графства Кент) і яго абшарах у канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў. Шматлікія вядомыя брытанскія авангардныя і фьюжн-музыкі пачыналі сваю кар'еру ў кентэрберыйскіх калектывах, у прыватнасці Фрэд Фрыт, Алан Халдсуорт і Піцер Блегвад.[1] З гадамі, па меры таго, як удзельнікі калектываў змяняліся і ўзнікалі новыя гурты, тэрмін стаў часцей выкарыстоўвацца для пазначэння музычнага стылю, паджанра, чым тэрытарыяльнай агульнасці музыкаў.
Заўвагі [правіць]
- ↑ Азначэнне кентэрберыйскай сцэны. Даступна на http://www.progarchives.com/subgenre.asp?style=12
Спасылкі [правіць]
- Collapso - Canterbury Music Family Tree(англ.)
- Calyx: The Canterbury Website(англ.)
- Артыкул аб кентэрберыйскай сцэне(англ.) на www.progarchives.com
- facelift magazine(англ.) — часопіс прыхільнікаў кентэрберыйскай сцэны
| Прагрэсіўны рок |
|---|
| Класічны прагрэсіў — Спэйс-рок — Сімфа-рок — Кентэрберы — Неа-прагрэсіў |
| Краўт-рок — Мат-рок |
| Спіс гуртоў і асобных выканаўцаў прагрэсіўнага рока |
| Звязаныя артыкулы |
| Псіхадэлія — Прата-прагрэсіў — Джаз-рок — Фьюжн — Джаз — Прагрэсіў-метал |
