Прагрэсіўны метал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Прагрэсіўны метал
Кірунак:

метал

Вытокі:

Прагрэсіўны рок, метал

Месца і час узнікнення:

Сярэдзіна 80-х гадоў, Flag of the United States.svg ЗША

Гады росквіту:

Пачатак 90-х гадоў

Вытворныя:

сімфанічны метал, прагрэсіўны металкор, прагрэсіўны дэт-метал, мат-метал

Прагрэсіў-метал (прагрэсіўны метал ці, скарочана — прог-метал) — гэта спалучэнне прагрэсіўнага рока і хэві-метала.

Прагрэсіў-метал змешвае моцны, гітарна-арыентаваны гук метала са складанасцю кампазіцый, няроўнымі рытмамі і віртуознасцю выканання прагрэсіў-рока. Частка прог-металічных гуртоў адчуваюць моцны ўплыў джаз-ф'южна і класічнай музыкі. Як і ў прагрэсіўным року, кампазіцыі прадстаўнікоў прагрэсіў-метала значна даўжэй за стандартных прадстаўнікоў метала, да таго ж яны часцяком звязаныя ў канцэптуальныя альбомы. Як вынік, прагрэсіўнага метала значна менш у радыёэфіры і тэлебачанні.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З'яўленне прагрэсіў-метала звязана ў першую чаргу з прагрэсіў-рок-гуртамі ад позніх 1960-х да сярэдзіны 1970-х, такіх як Yes, Pink Floyd, Emerson, Lake and Palmer, Jethro Tull, King Crimson, Genesis, Gentle Giant, Focus, Renaissance, The Alan Parsons Project, ранні Queen, Kansas, Atomic Rooster, Uriah Heep і Rush. Апошнія пяцёра дадавалі значны элемент «металічнасці» ў сваю музыку. Стыль адасобіўся на сярэдзіне 1980-х. Гурты кшталту Fates Warning, Queensrÿche і Dream Theater узялі адметныя рысы гэтых ранейшых гуртоў (у асноўным кампазіцыйныя адметнасці) і дадалі да гэтага хэві-металічныя асаблівасці, што асацыююцца з раннімі Metallica, Megadeth і Iron Maiden. Вынік можна апісаць як прагрэсіўны рок з гучаннем метала.

Тры асноўныя стыляўтваральнікі заўсёды мелі вельмі адрознае гучанне. Queensryche былі найбольш меладычнымі з іх і таму атрымалі найвялікшы камерцыйны поспех. Dream Theater больш за іншых апіраліся на традыцыйны прог-рок і гэтаксама спачатку вельмі шмат абапіраліся на выканаўнічыцкія здольнасці ўдзельнікаў, ужо пазней закінуўшы большасць прыкметаў класічнага прог-рока (акрамя складанасці) у бок больш моднага і вострага металічнага гучання. Fates Warning былі найбольш агрэсіўнымі і цяжкімі. Яны з большага атаясамліваюцца з трэш- і экстрым-метал сцэнамі, якія вывелі іх у выніку да двух іншых выканаўцаў як паўнавартых айцоў стылю.

Беларускія выканаўцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Borealis
  • Crypt Of Reason
  • In Search For
  • Serdce

Шаблон:Прагрэсіўны рок