Прагрэсіўны рок
| Прагрэсіўны рок | |
| Кірунак: | |
|---|---|
| Вытокі: | |
| Месца і час узнікнення: |
|
| Гады росквіту: |
1970—1975 |
| Паджанры: | |
| Роднасныя: | |
| Вытворныя: | |
Прагрэсіўны рок (англ.: Progressive rock) — стыль рок-музыкі, які ўзнік ў канцы 60-х, дасягнулы піка папулярнасці ў пачатку 70-х гадоў XX стагоддзя, і з тых часоў працягвае існаванне як музычная форма. У параўнанні з «класічнай» рок-музыкай, ён можа быць ахарактарызаваны як эклектычны і, часам, амбіцыйны і велічны стыль. Прагрэсіўны рок пачаў сваё распаўсюджванне ў Англіі і заставаўся ў асноўным еўрапейскім рухам, хоць існуе і шэраг значных гуртоў з ЗША, Канады і іншых краін. Гэты музычны кірунак бярэ шматлікае з класічнай музыкі і джаз-фьюжна, у адрозненне ад амерыканскага рока, які больш ўвабраў ад рытм-энд-блюзу і кантры. За гады з'явілася мноства паджанраў прагрэсіўнага рока, такія як сімфа-рок, арт-рок, мат-рок і прагрэсіў-метал.
Піянеры прагрэсіўнага рока імкнуліся адысці ад абмежаванняў папулярнага рока і поп-музыкі, і «прасунуць» рок да новых формаў, часта, але не заўсёды звяртаючыся да джазу, акадэмічнай або народнай музыцы, авангарду. У гэтым, таксама як і ў віртуознасці музыкаў, і складаецца асноўнае адрозненне прагрэсіўнага рока: у звычайным року таксама ёсць вельмі таленавітыя інструменалісты, якія працуюць выключна ў простых метрах і гармоніях.
Прагрэсіўны рок цяжка выразна і ясна вызначыць. Больш за ўсё паўплывалі на жанр у 70-х гадах (Emerson, Lake and Palmer, Genesis, Jethro Tull, King Crimson, Pink Floyd, Rush і Yes) гучалі не асабліва падобна — хоць шматлікія (уключаючы і некаторых членаў гэтых калектываў) лічаць, што яны гулялі прагрэсіўны рок. Прыналежнасць некалькіх іншых гуртоў і музыкаў (такіх як Deep Purple, Phish, Radiohead, Tool і Фрэнк Запа) да гэтага жанру меней відавочная.
Спасылкі [правіць]
- Manticornio (ісп.)
- Agarthaprog Італьянскі сайт, прысвечаны прагрэсіўнаму року
- Babyblaue Seiten: Пра-агляды (ням.)
| Прагрэсіўны рок |
|---|
| Класічны прагрэсіў — Спэйс-рок — Сімфа-рок — Кентэрберы — Неа-прагрэсіў |
| Краўт-рок — Мат-рок |
| Спіс гуртоў і асобных выканаўцаў прагрэсіўнага рока |
| Звязаныя артыкулы |
| Псіхадэлія — Прата-прагрэсіў — Джаз-рок — Фьюжн — Джаз — Прагрэсіў-метал |

