Клуб прыказчыкаў (Растоў-на-Доне)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Клуб прыказчыкаў
руск.: Клуб приказчиков
Фасад з вул. Серафімовіча
Фасад з вул. Серафімовіча
47°13′12,74″ пн. ш. 39°43′02,24″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Растоў-на-Доне, вуліца Серафімовіча, дом 88
Архітэктурны стыль эклектыка, мадэрн
Дата заснавання 1899
Дата пабудовы 1899 год
Статус
Герб Расіі Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 6100009000аб'ект № 6100009000
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клуб прыказчыкаў — будынак у Растове-на-Доне, пабудаваны ў 1899 годзе[1] для «Таварыства Узаемнага Крэдыту прыказчыкаў Растова-на-Доне»[2]. У красавіку 1918 года ў гэтым будынку праходзіў I з'езд Саветаў Данской рэспублікі[3]. Клуб прыказчыкаў мае статус аб'екта культурнай спадчыны федэральнага значэння[4]. У наш час будынак не эксплуатуецца і знаходзіцца ў дрэнным стане. Плануецца правядзенне рэстаўрацыйных прац[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Таварыства Узаемнага Крэдыту прыказчыкаў Растова-на-Доне» было ўтворана ў 1871 годзе. У канцы 1880-х гадоў Таварыства прыняло рашэнне пра будаўніцтва ўласнага будынка. У 1890-х гадах пачалося будаванне каменнага трохпавярховага будынка ў квартале паміж вуліцамі Цемерніцкай і Казанскай (цяпер вул. Серафімовіча). Будаўніцтва вялося пад наглядам гарадскога архітэктара Уладзіміра Карпавіча Шкітко. У 1899 годзе будынак быў дабудаваны, і ў ім размясцілася кіраванне Таварыства. Аздабленчыя працы праводзіліся да 1902 года[2].

Напачатку XX стагоддзі ў клубе часта праходзілі балі, маскарады, калядныя і велікодныя вечары[2]. У клубе выступалі з гастролямі Фёдар Шаляпін і Сяргей Рахманінаў[5]. У 1912 годзе да будынка быў прыбудаваны новы корпус з двухсвятловай глядзельнай залай, што выходзіць фасадам на Цемерніцкую вуліцу[1].

9—14 красавіка 1918 года ў будынку клуба прыказчыкаў праходзіў I з'езд Саветаў Данской рэспублікі, у якім узялі ўдзел больш 800 чалавек[3]. У 1920-х гадах у памяшканнях былога клуба прыказчыкаў размясціўся Дом Чырвонай арміі. 23 лістапада 1927 года тут выступаў паэт Уладзімір Маякоўскі[1]. З сярэдзіны 1930-х гадоў будынак займаў «Тэатр музычнай камедыі». У 1934—1935 гадах будынак быў часткова рэканструяваны: перабудоўваўся дах глядзельнай залы і ўмацоўваўся падмурак[2].

У сярэдзіне 1950-х гадоў праводзіўся капітальны рамонт будынка[2]. У 1957 годзе была збудавана цагляная прыбудова, выкананая ў стылістыцы асноўнага будынка[5]. Да пачатку 1990-х гадоў будынак знаходзіўся ў прадаварыйным стане[2]. У 2000 годзе трупа «Тэатра музычнай камедыі» пераехала ў новы будынак, і з тых часоў будынак былога клуба прыказчыкаў не эксплуатаваўся.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Каменны будынак клуба прыказчыкаў мае тры паверхі і склеп[2]. У пабудовы складаная канфігурацыя ў плане, ёсць невялікі ўнутраны двор. Фасад 1899 года пабудовы выходзіць на вуліцу Серафімовіча, а корпус 1912 года пабудовы — на Цемерніцкую вуліцу. Парадны ўваход размешчаны з боку вуліцы Серафімовіча[1].

Фасад па вуліцы Серафімовіча выкананы ў стылістыцы неакласічнага кірунку эклектыкі[5]. У кампазіцыі асіметрычнага фасада вылучаюцца дзве раскрапоўкі з лапаткамі. Першы паверх аформлены рустам. Ярусная структура будынка падкрэсліваецца формай і дэкорам вокнаў. На першым паверсе яны аформлены ліштвамі і дэкаратыўнымі замкамі. Вокны верхніх паверхаў дэкараваны трохвугольнымі сандрыкамі. Фасад завяршаецца трохчасткавым карнізам[1].

Фасад, што выходзіць на Цемерніцкую вуліцу, аформлены ў стылі мадэрн[1]. Першы паверх руставаны, вокны другога паверха маюць прамавугольную форму, а вокны трэцяга паверха зроблены ў форме люнетаў, апраўленых архівольтамі. Цэнтральная частка фасада вылучана чатырма трохчвартковымі калонамі[5]. Верхняя частка фасада дэкаравана разеткамі і геаметрычнымі ўстаўкамі[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Шулепова Э. А. Материалы свода памятников истории и культуры РСФСР. Ростовская область.. — М.: Изд-во НИИ культуры, 1990. — С. 34—35.
  2. а б в г д е ё ж 8 апреля 2013 года в Министерстве строительства, архитектуры и территориального развития Ростовской области состоялось совещание по вопросам приспособления к современному использованию объекта культурного наследия, расположенного по ул.Серафимовича, 88 в(недаступная спасылка). akproekt.ru. Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2013. Праверана 5 верасня 2013.
  3. а б Андрианов В. И., Терещенко А. Г. Здесь заседал I съезд Советов Донской республики // Памятники Дона. — Ростов-на-Дону: Ростовское книжное издательство, 1981.
  4. г.Ростов-на-Дону. Объекты культурного наследия (памятники истории и культуры) государственного (федерального) значения. donland.ru. Праверана 5 верасня 2013.
  5. а б в г Здание Клуба приказчиков в Ростове-на-Дону. voopiik-don.ru. Праверана 5 верасня 2013.