Сяргей Васільевіч Рахманінаў
| Сяргей Васільевіч Рахманінаў | |
| Асноўная інфармацыя | |
|---|---|
| Дата нараджэння |
20 сакавіка (1 красавіка) 1873 |
| Месца нараджэння |
Сямёнава, Старарускі павет, |
| Дата смерці |
28 сакавіка 1943 (69 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Краіна | |
| Прафесіі | |
| Інструменты | |
Сяргей Васільевіч Рахманінаў (1 красавіка (20 сакавіка па старым стылі) 1873 – 28 сакавіка 1943) — выбітны расійскі кампазітар, дырыжор і піяніст.
Змест |
Біяграфічныя звесткі [правіць]
Скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класе фартэпіяна (1891, у А. Зілоці) і кампазіцыі (1892, у С.Танеева і А. Арэнскага). У 1895 канцэртаваў па Расіі і за мяжой. У 1897—98 дырыжор Маскоўскай прыватнай рускай оперы С. Мамантава, у 1904—06 — Вялікага тэатра. 3 1917 за мяжой, пераважна ў ЗША. У II сусветную вайну даваў канцэрты ў фонд Чырвонай Арміі.
Творчасць [правіць]
С. Рахманінаў — адзін з апошніх кампазітараў-рамантыкаў, які завяршыў рускую рамантычную традыцыю М. Глінкі, П. Чайкоўскага, М. Рымскага-Корсакава. Яго музыцы ўласцівы яркі меладызм, маляўнічасць, арыгінальнасць гарманічнай мовы, багацце і разнастайнасцк рытмікі; рамантычны пафас і напружаны драматызм спалучаюцца з праніклівай лірыкай і паэтычнай сузіральнасцю.
Сярод твораў кампазітара оперы «Алека» (1892), «Скупы рыцар» і «Франчэска да Рыміні» (абедзве паст. 1904); кантата «Вясна» (1902), вакальна-сімфанічная паэма «Званы» (1913); сімфанічная паэма «Востраў мёртвых» (1909), «Тры рускія песні» для аркестра і хору (1926); 3 сімфоніі (1895, 1907, 1936), Сімфанічны танцы (1940), 4 канцэрты (1891, 1901, 1909, 1926); Рапсодыя на тэму Паганіні (1934) для фартэпіяна з аркестрам, фартэпіянныя варыяцыі, 2 фартэпіянныя санаты (1907, 1913), цыклы фартэпіянных п'ес. Больш за 80 рамансаў звязаны з вершамі рускіх паэтаў, сярод іх «Не спявай, прыгажуня, пры мне» («Не пой, красавица, при мне») на словы А. Пушкіна, «Вясеннія воды» («Весенние воды») на словы Ф. Цютчава, «У маўчанні ночы таямнічай» («В молчаньи ночи тайной») на словы А. Фета і інш. Меладычны дар С. Рахманінава выявіўся ў песні «Вакаліз» (1915), якая злучае тыпова рускую распеўнасць са строгай рытмічнай астынатнасцю барочнай арыі. У галіне камернай інструментальнай музыкі значнымі творамі з'яўляюцца «Элегічнае трыа. Памяці вялікага мастака П.І. Чайкоўскага» (1893) і саната для віяланчэлі і фартэпіяна (1901).
Выканальніцкае мастацтва С. Рахманінава — адно з вышэйшых дасягненняў сусветнага піянізму XX ст.
Бібліяграфія [правіць]
- Литературное наследие. Т. 1—3. М., 1978—80.
Літаратура [правіць]
- Савіцкая В. Рахманінаў // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.
- Келдыш Ю. Рахманинов и его время. М., 1973.
- Брянцева В. С.В. Рахманинов. М., 1976.
- Воспоминания о Рахманинове. Т. 1—2. 5 изд. М, 1988.
- Паисов Ю. Жизнестойкость романтического миросозерцания: Рахманинов // Русская музыка и XX в. М., 1997.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сяргей Васільевіч Рахманінаў
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіту
- Нарадзіліся 1 красавіка
- Нарадзіліся ў 1873 годзе
- Нарадзіліся ў Наўгародскай губерні
- Памерлі 28 сакавіка
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Беверлі-Хілз
- Кампазітары паводле алфавіту
- Кампазітары Расіі
- Кампазітары Расійскай імперыі
- Кампазітары ЗША
- Кампазітары XIX стагоддзя
- Кампазітары XX стагоддзя
- Піяністы паводле алфавіту
- Піяністы Расійскай імперыі
- Піяністы ЗША
- Піяністы Расіі
- Дырыжоры паводле алфавіту
- Дырыжоры Расіі
- Дырыжоры Расійскай імперыі
- Асобы на марках
- Асобы на манетах
- Памерлі ад меланомы
- Духоўныя кампазітары
- Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
- Рускія эмігранты першай хвалі ў ЗША
- Мемуарысты рускага замежжа
- Пахаваныя ў ЗША