Клюшчанскі сельсавет
Клюшчанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Свірскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Клюшчаны |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 3 красавіка 1959 |
Клюшча́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свірскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Клюшчаны.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 3 красавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Спондаўскага сельсавета[1].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.