Клімавіцкае радовішча мелу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Клі́мавіцкае радо́вішча ме́лу — радовішча за 1,5 км на поўдзень ад г. Клімавічы. Пластавы паклад звязаны з адкладамі туронскага яруса (верхні мел). Разведаныя запасы 5,3 млн. т[1].

Мел белы, шаравата-белы, шчыльны, месцамі трэшчынаваты, з запясочаным да глыбіні 1 м покрывам; CaCO3 у ім 80—93 %. Трапляюцца карставыя варонкі і запоўненыя пясчана-жвіровым матэрыялам прамыіны. Магутнасць карыснай тоўшчы (уся не пройдзена) да 21,6 м, ускрышы (розназярністыя пяскі, супескі, суглінкі) 0,2—8,8 м. Мел прыдатны на выраб вапны, як вапнавае ўгнаенне. Радовішча распрацоўваецца камбінатам будаўнічых матэрыялаў у г. Клімавічы[1].

Зноскі

  1. а б Клецкае радовішча пяскоў // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]