Клінтух

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Клінтух
ColumbaOenas.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Columba oenas (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   177098
NCBI   160229
EOL   1049690

Клінтух (Columba oenas) — голуб, блізкі сваяк насельніка буйных гарадоў шызага голуба.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Колер цёмны, без белага надхвосця. Даўжыня цела 30-36 см, размах крылаў 62-69 см.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Гняздуе ва ўмераных шыротах Еўропы і Заходняй Сібіры, а таксама на паўночным усходзе Афрыкі. У залежнасці ад раёна пражывання, аселы, пералётны або часткова пералётны від. На Беларусі звычайная, але ў многіх месцах нешматлікая птушка.

Насяляе старыя дуплістыя дрэвастоі (звычайна лісцевыя), а таксама сасновыя, з лістоўніц або мяшаныя бары, звычайна на мяжы з адкрытымі тэрыторыямі (напр., палямі) і не вельмі далёка ад вады. Можа засяляць скальныя шчыліны, норы трусоў або адтуліны ў пабудовах і руінах. У Альпах даходзіць да 1000 м, а ў Грэцыі і Балгарыі — нават да 2000 м над у.м.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Корміцца насеннем. Асцярожная птушка, у перыяд размнажэння хаваецца ў лістоце дрэў і змаўкае пры з'яўленні чалавека ці буйной жывёлы.

Гняздо ў дупле высокага дрэва, часцей за ўсё бліжэй да яго сярэдзіны (ахвотна займае дуплы пасля D. martius), у адтулінах пабудоў, ямах на скалах або нават норах трусоў. З пругкіх галінак лісцевых дрэў, укладзеных слаямі крыж-накрыж (звычайна даўжэйшых за дыяметр дупла) і таму загнутых унутр; высцілка з моху і дробных карэньчыкаў (у перыяд выкормлівання птушанят пакрываецца слаямі памёту).

Яйкі (1-2) авальныя з аднолькавымі тупымі канцамі, белыя з моцным бляскам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Клінтух // БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С. 345.
  • Клінтух // Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X