Кола, танец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кола ў Сербіі

Кола, таксама Кружкі, Кругавая, Круцёлка, Крутак, Круганы, Кружок, Кулечка[1][2] — арнаментальны беларускі народны танец хараводнага тыпу, які часта выконваўся на Купалле і меў распаўсюджанне па ўсёй Беларусі[2]. Падобны танец існуе ў украінцаў, палякаў, сербаў, балгараў і іншых славянскіх народаў, якія насяляюць Балканскі паўвостраў і вобласці на поўнач ад яго. У балгараў называецца «Хоро», у румынаў — «Хора» і «Сырба». Характэрна пабудова ланцугом самкнёным або разамкнёным кругам. Выконваецца ў суправаджэнні народных інструментаў, часам спеваў. Музыка адрозніваецца разнастайнасцю памераў. Існуюць варыянты хуткага і павольнага тэмпу[3].

Харэаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Музычны памер 2/4[1]. Тэмп танца — хуткі і вясёлы[1].

Як вынікае з назвы, кампазіцыйна танец заснаваны на пабудове ў форме круга, пры гэтым малюнак танца складаны і разнастайны[1]. Колькасць колаў, утвораных танцуючымі, змяняецца ад аднаго вялікага агульнага карагода да некалькіх невялікіх кружкоў праз выкарыстанне лініі і паўкола. Таксама выкарыстоўваюцца кружэнне, змена кірунку руху танцуючых, пабудова ў пары[4].

Р. Друцкі-Падбярэскі апісаў «Кругавую» наступным чынам[5]:

"

... танцор жвава абнімае постаці маладой танцоўшчыцы, паварочвае і перакідвае яе ў такт дуды і скрыпкі, прыстукваючы кожны такт абцасамі і падпяваючы двухрадкоўе. Танцуючых цэлы рад. Першы ў радзе выдумляе фігуры, якія дакладна паўтараюцца ўсімі; кружацца ў адзін бок датуль, пакуль амаль што не ап'янеюць, тады кружацца ў другі…

"

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Пра «кружкі», як пра галоўны танец на беларускіх святочных вечарынках, паведамляў М. Дзмітрыеў[6].

Першую сцэнічную пастаноўку танца ў Беларусі рэалізаваў К. А. Алексютовіч ў 1921 годзе ў спектаклі «На Купалле» па п'есе М. Чарота[4].

Мелодыя танца выкарыстоўваецца ў фінале балета «Падстаўная нявеста» на музыку Г. Вагнера ў пастаноўцы К. А. Мулера[4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9. (бел.) 
  2. 2,0 2,1 Чурко Ю. М. Вянок беларускіх танцаў.- Мн.: Беларусь, 1994. — 88 с. ISBN 5-33801097-8
  3. Кола ў Вялікай Савецкай энцыклапедыі (руск.) 
  4. 4,0 4,1 4,2 Алексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Под ред. М. Я. Гринблата. Мн., «Вышейш. школа», 1978. 528 с. с ил.
  5. Беларускае вяселле//Иллюстрация. 1848. Т.6, № 1. С. 7
  6. Дзмітрыеў М. Збор песень, казак, абрадаў і звычаяў сялян Паўночна-Заходняга краю. Вільня, 1869. С. 256