Копцкае мастацтва

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
«Архангел», копцкі абраз XVII ст., Музей візантыйскага і хрысціянскага мастацтва, Афіны

Копцкае мастацтва — тэрмін, які выкарыстоўваецца для апісання мастацтва егіпецкіх хрысціян першых стагоддзяў існавання хрысціянства, а таксама - мастацкай спадчыны іх нашчадкаў, коптаў, з сярэднявечча да нашага часу.

Помнікі копцкага мастацтва - гэта, як правіла, фрэскі, тэкстыль, ілюмінаваныя манускрыпты, а таксама вырабы з металу, большасць з якіх змагла ацалець у манастырах і цэрквах. Гэтыя творы часта функцыянальныя, грань паміж мастацтвам і рамесніцтвам ў іх знікае, сферай прыкладання майстэрства былі як тунікі і надмагіллі, так і выявы святых.

Большасць важнейшых твораў копцкага мастацтва захоўваецца ў копцкім музеі ў каірскім квартале, які называецца «копцкі Каір».

Вытокі і гісторыя ўздзеяння[правіць | правіць зыходнік]

Копцкае мастацтва ўяўляе сабой сумесь старажытнаегіпецкага і эліністычнага ўплыву. Тэматыка і сімволіка запазычана з антычнай і егіпецкай міфалогій, часам прыстасаваных да хрысціянскіх вераванняў. Таксама на гэты стыль ўплывалі Персія і Сірыя, праўда - з меншым поспехам, але ўсё роўна пакінуўшы такую спадчыну, як напрыклад, паўліны і грыфоны ў якасці упадабаных матываў.

Прыклад ўплыву эліністычнага і егіпецкага мастацтва перыяду Позняй Антычнасці т. зв. фаюмскія партрэты. Твары людзей з Эль Фаюма - прыклад копцкага мастацтва II стагоддзя, гэта паказвае грэчаскае і рымскае ўздзеянне на копцкае мастацтва, але з некаторымі важнымі адрозненнямі ад уласна егіпецкага мастацтва.

Арабская заваёва Егіпта прывяло да таго, што копцкія майстры як самі выпрабавалі ўздзеянне ісламскага мастацтва, так і аказалі на яго некаторы ўплыў. Уплыў коптаў на арабскую архітэктуру і выкарыстанне некаторых копцкіх матываў у ісламскіх будынках пачынаецца з VII стагоддзя.

У той жа час, Александрыйская царква коптаў, як самая старая ў Афрыцы, паўплывала на суданскую і эфіопскую. Да прыкладу, некаторыя формы копцкага крыжа цяпер вядомыя як эфіопскі крыж, ужо не кажучы аб эфіопскіх храмах, дзе відаць ўплыў копцкага мастацтва.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.414

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons