Хрысціянства

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Хрысціянства
ChristianitySymbolWhite.PNG

Біблія
Стары Запавет · Новы Запавет
Апокрыфы
Евангелле
Дзесяць запаведзяў
Нагорная пропаведзь

Троіца
Бог Айцец
Бог Сын (Ісус Хрыстос)
Святы Дух

Гісторыя хрысціянства
Храналогія хрысціянства
Апосталы
Сусветныя саборы
Вялікі раскол
Крыжовыя паходы
Рэфармацыя

Хрысціянскае багаслоўе
Грэхападзенне · Грэх · Дабрадзецель
Вукупленне
Выратаванне · Другое прышэсце
Богаслужэнне
Дабрадзецелі · Таінствы

Галіны хрысціянства
Каталіцызм · Праваслаўе
Пратэстанцызм


г·р·п


Хрысціянства (ад грэч.: Χριστός — «памазанік», «месія») — манатэістычная рэлігія, разам з іудаізмам і ісламам уваходзіць у групу аўраамічных рэлігій. Хрысціянства зарадзілася на тэрыторыі сучаснага Ізраілю ў I стагоддзі н.э. Заснавальнікам з'яўляецца Ісус Хрыстос. У цяперашні час хрысціянства з'яўляецца адной з самых распаўсюджаных сусветных рэлігій.

Змест

[правіць] Узнікненне хрысціянства

Асноўны артыкул: Зараджэнне хрысціянства

Хрысціянства зарадзілася ў I ст на іўдзейскіх землях у кантэксце месіанскіх рухаў іўдаізму. Ужо ў часы Нерона хрысціянства было ўжо вядома ў шматлікіх правінцыях Рымскай імперыі.

Карані хрысціянскага веравучэння звязаныя з іўдаізмам і вучэннем Старога запавету (у іўдаізме - Танах). Паводле евангеллям і царкоўнаму паданню, Ісус (Іешуа) выхоўваўся як іўдэй, выконваў Тору, наведваў сінагогу ў Шабат (суботу), выконваў святы. Апосталы і іншыя першыя паслядоўнікі Ісуса былі яўрэі. Але ўжо праз некалькі гадоў пасля заснавання царквы хрысціянства пачало прапаведывацца сярод іншых народаў.

Па сведчанні новазапаветнага тэксту Дзеі апосталаў (Дзеян.11:26), назоўнік «Χριστιανοί» — хрысціяне, прыхільнікі (або паслядоўнікі) Хрыста, упершыню ўвайшло ва ўжыванне для пазначэння прыхільнікаў новай веры ў сірыйска-эліністычным г. Антыёхія у I стагоддзі.

Першапачаткова хрысціянства распаўсюджвалася ў асяроддзі яўрэйскай Палестыны і міжземнаморскай дыяспары, але, ужо пачынальна з першых дзесяцігоддзяў, дзякуючы пропаведзям апостала Паўла яно набывала ўсё больш паслядоўнікаў сярод іншых народаў («язычнікаў»). Да V стагоддзя распаўсюджванне хрысціянства адбывалася галоўным чынам у геаграфічных межах Рымскай імперыі, а таксама ў сферы яе культурнага ўплыву (Арменія, усх. Сірыя, Эфіёпія), у наступным (у асноўным ва 2-ой палове 1-га тысячагоддзя) — сярод германскіх і славянскіх народаў, пазней (да XIII—XIV стст.) — таксама сярод балтыйскіх і фінскіх народаў. У новы і найноўшы час распаўсюджванне хрысціянства па-за Еўропай адбывалася за рахунак каланіяльнай экспансіі і дзейнасці місіянераў.

[правіць] Колькасць хрысціян

Колькасць прыхільнікаў хрысціянства па краінах у працэнтах.

У цяперашні час лік прыхільнікаў хрысціянства ва ўсім міры перавышае 2 млрд [1], з іх у Еўропе — па розных адзнаках ад 400 да 550 млн[2], у Лацінскай Амерыцы — каля 380 млн[3], у Паўночнай Амерыцы — 180—250 млн (ЗША — 160—225 млн [4], Канада — 25 млн[5]), у Азіі — каля 300 млн [6], у Афрыцы — 300—400 млн [7], у Аўстраліі — 14 млн [8].

Прыблізны лік прыхільнікаў розных хрысціянскіх канфесій: каталікоў — каля 1 млрд, пратэстантаў — каля 400 млн (у тым ліку 100 млн пяцідзесятнікаў, 70 млн метадыстаў, 70 млн баптыстаў, 64 млн лютэран, каля 75 млн прэсвітэрыян і блізкіх да іх плыняў), праваслаўных і прыхільнікаў Старажытнаўсходніх цэркваў — каля 240 млн, англікан — каля 70 млн.[9]

[правіць] Хрысціянскія канфесіі і вучэнні

Асноўны артыкул: Галіны хрысціянства

У нашы дні ў хрысціянстве існуюць наступныя асноўныя кірункі:

[правіць] Каталіцызм

[правіць] Праваслаўе

[правіць] Пратэстанцызм

[правіць] Сучасны стан

Вера ў Бога сярод хрысціян ЕС і Турцыі

На дадзены момант ( 2008 ) існуе такая група людзей якая сабе называе хрысціянамі фармальна, без якой-небудзь глыбокай веры ў хрысціянскія догмы. Яны не бяуць удзел у пакланенні Хрысту, трактуючы хрысціянства як традыцыю ў якой яны нарадзіліся і да якой фармальна належаць. У апошнія стагоддзі, у час пашырэння матэрыялістычнага светапогляду, пашыраўся атэізм. Гэта асабліва бачна ў пратэстанцкіх краінах Еўропы. Моцны ўплыў на распаўсюджанне атэізму зрабілі камуністычныя рэжымы ў шэрагу еўрапейскіх дзяржаў у другой палове 20 ст..

[правіць] Гл. таксама

Commons

На іншых мовах