Крайняя неабходнасць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Крайняя неабходнасць — выпадкі, калі асоба для таго, каб прадухіліць шкоду сваім асабістым інтарэсам, інтарэсам іншых асоб, грамадства і дзяржавы, вымушана прычыняць шкоду іншым ахоўным інтарэсам. У крымінальным праве адна з акалічнасцяў, якія выключаюць злачыннасць дзеяння. У іншых галінах права грае падобную ролю.

Адрозненне крайняй неабходнасці ад неабходнай абароны і аналагічных інстытутаў іншых галін права заключаецца ў тым, што шкода наносіцца не той асобе, якая стварыла небяспеку прычынення шкоды, а трэцім асобам. З прычыны гэтага ўжываецца дактрына "меншага зла": прычыненая шкода павінна быць менш прадухіленнай.

Крайняя неабходнасць у крымінальным праве Рэспублікі Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь уключае ў сябе норму аб крайняй неабходнасці. Адпаведныя палажэнні змешчаны ў яго артыкуле 36:

Артыкул 36. крайняя неабходнасць

1. Не з'яўляецца злачынствам прычыненне шкоды ахоўваным крымінальным законам інтарэсам ў стане крайняй неабходнасці, гэта значыць для ліквідацыі небяспекі, непасрэдна пагрозлівай асобе і правам дадзенай асобы ці іншых асоб, ахоўных законам інтарэсам грамадства або дзяржавы, калі гэтая небяспека не магла быць ліквідаваная іншымі сродкамі і пры гэтым не было дапушчана перавышэння межаў крайняй неабходнасці.

2. Стан крайняй неабходнасці прызнаецца таксама ў выпадку, калі дзеянні, учыненыя з мэтай прадухілення небяспекі, не дасягнулі сваёй мэты і шкода наступіла, нягледзячы на намаганні асобы, якая добрасумленна разлічвала яе прадухіліць.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 443. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
  • Уголовный Кодекс Республики Беларусь — Мн.: Амалфея, 2009. — С. 29