Крапінкавая смалёўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крапінкавая смалёўка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pissodes notatus Sturm, 1826


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  202134
EOL  49055020

Крапінкавая смалёўка[1], белакропчаты слонік[2], хваёвы слонік[3] (Pissodes notatus) — від, які адносіцца да роду Смалёўкі (Pissodes) з сямейства слонікаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пярэдняспінка з вострымі вугламі і дзвюхвыемкавай асновай; кропкі баразёнак на надкрыллях раўнамерна дробныя; даўжыня цела 5—7 мм. Лічынкі развіваюцца на ствалах дрэў, пераважна на маладых або аслабленых дрэвах; жукі ў працэсе харчавання праколваюць кару, на месцы ўколу застаецца бліскучая кропка застылай смалы (адсюль беларуская назва жука).

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаная паўсюдна ў Еўропе, Сібіры, Паўночнай Афрыцы, завезена на Мадэйру.

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  3. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]