Мадэйра

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Região Autónoma da Madeira
Аўтаномны Рэгіён Мадэйра
Сцяг Мадэйры Герб Мадэйры
(Сцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: "Das ilhas, as mais belas e livres" (З усіх астравоў - самы прыгожы і свабодны)
Месцазнаходжанне Мадэйры
Афіцыйная мова партугальская
Сталіца Фуншал
Найбуйнейшы горад Фуншал
Урад
аўтаномны рэгіён
Плошча
 - Агульная
 - % вады
828 км2
-
Насельніцтва
 - Агульнае (2006)
 - Шчыльнасць
245 806
295/км²
 ВУП
 - Агульны (2003)
 - на душу насельніцтва
4,6 млрд €
-
Валюта Еўра (EUR)
Часавы пояс
 - улетку
WET (UTC+1)
+1 (UTC+1)
Незалежнасць
Дзяржаўны гімн [[]]
Аўтамабільны знак -
Дамен верхняга ўзроўню .pt
Тэлефонны код +351 291
Карта Мадэйры

Мадэ́йра (парт.: Madeira) — востраў і архіпелаг, размешчаны ў паўночнай частцы Атлантычнага акіяна. З'яўляецца аўтаномным рэгіёнам Партугаліі.

[правіць] Гісторыя

Востраў была адкрытая яшчэ фінікійцамі, але не была заселеная. Засяленне пачалося пасля партугальскіх экспедыцый у 1418 і 1420 гг. У гэтыя гады тут з'явіліся плантацыі цукровага трыснёгу.

З 1580 да 1640 гг. Мадэйра, разам з усёй Партугаліяй уваходзіла ў склад Іспаніі. У 1801 і з 1807 да 1814 гг. знаходзілася пад брытанскай уладай.

У 1922 годзе на Мадэйры правёў апошнія месяцы свайго жыцця Карл І Габсбург апошні кароль Аўстра-Венгрыі.

У 1976 годзе Мадэйра атрымала статус аўтаномнага рэгіёна.

[правіць] Геаграфія

Архіпелаг мае вулканічнае паходжанне, знаходзіцца недалёка ад паўночнага ўзбярэжжа Афрыкі, на поўнач ад Канарскіх астравоў. Архіпелаг утрымлівае астравы Мадэйра (741 км²), Порта Санта (42,5 км²) і некалькі меншых астравоў. Агульная плошча складае 894 км².

Паверхня астравоў гарыстая. Самая высокая кропка гэта Піку Руйву на востраве Мадэйра (1861 м).

На астравах вырошчваюцца вінаград, цукровы трыснёг, садавіна і гародніна. Разьвіццё атрымала і рыбная лоўля. Сусветную вядомасць атрымалі віны Мадэйры. Астравы з'яўляюцца вельмі прыцягальнымі для турыстаў.

Клімат трапічны, мяккі. Сярэдняя тэмпература вагаецца ад 16 °C да 22 °C. Паверхня выспаў пакрытая трапічнымі лясамі (трапічныя лясы Мадэйры ўнесеныя ў Спіс Сусветнай Спадчыны ЮНЕСКА).

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах