Красненькія могілкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Красненькія могілкі?
59°51′43″ пн. ш. 30°16′12″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Гісторыя
Дата заснавання1770-я
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Красненькія могілкі (руск.: Кра́сненькое кла́дбище) — могілкі ў Кіраўскім раёне Санкт-Пецярбурга. Размяшчаюцца на поўдзень ад вуліцы Чырвонага казацтва і ўсход ад праспекта Стачак. Цераз могілкі працякае рэчка Красненькая, дзякуючы якой могілкі і атрымалі сваю назву. Займае плошчу каля 30 гектараў.

Могілкі былі заснаваны ў 1776 годзе (паводле іншых даных у 1757 годзе) па ініцыятыве вернікаў царквы св. Пятра Мітрапаліта.

У час Вялікай Айчыннай вайны раён апынуўся ў прыфрантавой зоне. У памяць аб гэтым засталіся ДОТ каля ўваходу на могілкі, а таксама помнік танку КХ-85, які размяшчаецца на праспекце Стачак. З 1961 года могілкі лічацца паўзакрытымі.

21 чэрвеня 2000 года быў закладзены будынак новай царквы. У канцы 2000 года царква — у імя Казанскай іконы — адкрылася для вернікаў (праспект Стачак, д. 98/2). Яна ўзведзена з пенабетону і асвечана ў лютым 2001 года. На могілках пахаваны Васіль Пятровіч Аляксееў, Герой Савецкага Саюза Віталь Фёдаравіч Белавусаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1