Кратовыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кратовыя
Talpa europaea MHNT.jpg
Talpa europaea
на паверхні зямлі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Talpidae Fischer-Waldheim, 1817

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   179962
NCBI   9373
EOL   8715

Кратовыя, краты (Talpidae) — сямейства млекакормячых атрада Землярыйкападобныя.

Падзяляецца на 14 родаў, 31 від. Формы: наземныя бегаючыя, падземнарыючыя (большасць відаў) і паўводныя плаваючыя. Тулава выцягнутае, валькаватае, канечнасці ўкарочаныя, прыстасаваяыя для рыцця, плавання. На пальцах доўгія пляскатыя кіпцюры. Галава невялікая, з падоўжанай канічнай мордай. Валасяное покрыва кароткае, густое, мяккае, пераважна чорнае або чорна-бурае. Лінька тройчы за год. Вочы маленькія, у некаторых відаў закрытыя скурай. Вушных ракавін няма. Нюх і дотык добра развітыя.

Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы. Крот еўрапейскі жыве на ўмерана вільгагных лугах, палях, агародах, парках, лясах у глебе на глыбіні 5 — 60 см. Гнездавыя камеры — на глыбіні да 1,5 м. Характэрны сезонныя міграцыі з аднаго біятопу ў другі. На Беларусі трапляецца паўднёварускі падвід крата еўрапейскага.

Кормяцца лічынкамі насякомых, дажджавымі чарвямі. Размнажаюцца 1 раз за год, прыплод пераважна 3 — 7 дзіцянят.

Аб'ект промыслу (шкуркі).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Самусенка Э. Краты // БелЭн у 18 т. Т. 9. — Мн., 1999.