Крот еўрапейскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Крот еўрапейскі
Talpa europaea MHNT.jpg
На паверхні зямлі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Talpa europaea L., 1758

Арэал
выява
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   633852
NCBI   9375

Крот еўрапейскі, крот звычайны (Talpa europaea) — млекакормячая жывёла сямейства кратовых.

Даўжыня цела 12—15 см, маса 65—92 г. Поўсць аксаміцістая, мяккая, цёмна-бурая або чарнаватая.

Жыве пад зямлёй у норах, гнёзды звычайна пад пнямі, кустамі, купінамі. Корміцца дажджавымі чарвямі, насякомымі і іх лічынкамі. На Беларусі пашыраны ўсюды, селіцца на ўзпесках, высечках, палянах, лугах, палях і агародах, у садах, парках і лясах, часцей у месцах з дзярнова-падзолістымі сугліністымі глебамі.

Размнажаецца ў канцы вясны — пачатку лета. У прыплодзе 1—9 дзіцянят. Некаторыя самкі ў канцы лета даюць другі прыплод.

Аб'ект промыслу (нарыхтоўка шкурак).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.