Крывалінейны рух

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Крывалінейны рух[1] — механічны рух, траекторыя якога з’яўляецца крывой лініяй з адвольным паскарэннем і адвольнай скорасцю.

Скорасць крывалінейнага руху  — гэта вектарная велічыня, якая змяняецца па велічыні і па кірунку.

Работа пераменнай сілы на бесканечна малым перамяшчэнні вылічаецца як скалярны здабытак вектароў:

дзе α — вугал паміж напрамкамі сілы F і перамяшчэння ds.

Раўнамерны і роўнапаскораны рух[правіць | правіць зыходнік]

Крывалінейны рух можа быць раўнамерным і роўнапаскораным. Пры раўнамерным руху модуль скорасці пастаянны, а пры роўнапаскораным модуль і кірунак скорасці змяняюцца.

Рух па акружнасці[правіць | правіць зыходнік]

Паскарэнне заўсёды перпендыкулярна скорасці і накіравана да цэнтра.

Рух па акружнасці з’яўляецца рухам паскораным, бо модуль скорасці, накіраваны па датычнай траекторыі, змяняе кірунак. Таму вектар паскарэння заўсёды цэнтраімклівы і перпендыкулярны вектару скорасці.

Поўнае паскарэнне пры крывалінейным руху цела роўнае суме тангенцыяльнага паскарэння і цэнтраімклівага паскарэння:

Існуе незлічонае мноства розных крывалінейных траекторый. Але часта крывыя лініі могуць быць прадстаўлены ў выглядзе сукупнасці дуг акружнасцей розных радыусаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ісачанкава, Л. А. і інш. Фізіка: вучэб. дапам. для 9-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання: Нар. асвета, 2010. — 213 с.