Крывянка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Крывянка перад вэнджаннем

Крывянка, таксама Крывяная каўбаса (чорны пудынг) — від каўбасы, галоўным інгрэдыентам якой з'яўляецца бычыная, цялячая і/або свіная кроў, вычышчаная ад фібрына (кавалачкаў згуслай крыві). Для ачышчэння крыві узбіваюць мяцёлкай; вычышчаная кроў можа доўга захоўвацца, а перад ужываннем яе працаджваюць праз дробнае сіта.

Фарш для такой каўбасы складаецца з свінога мяса, скурак, або абрэзкаў ад іншых каўбас, прыправы; ў шэрагу выпадкаў таксама дадаецца бычыны, цялячы або свіны язык. На стол крывяная каўбаса можа падавацца як гарачай, так і халоднай. Беларусы дадаюць таксама адвараныя або сырыя крупы (грэцкія, ячныя, рысавыя), таксама скваркі. Крупы часам замяняюць мукой.

Згодна з камедыёграфам Менандрам, лепшым поварам у Афінах славіўся нейкі кухар Афтэней, які і вынайшаў крывяную каўбасу.

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.500

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]