Карова

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Карова галандскай пароды

Карова (самка падвіду Bos taurus taurusСвойскі бык), парнакапытная жывёла, разводзіцца для атрымання малака і мяса. Вылучаюць мясныя, мяса-малочныя і малочныя пароды кароў.

У свеце налічваецца каля 1,3 млрд. галоў буйной рагатай жывёлы, пераважна — кароў. Найбольшае пагалоўе ў Індыі (каля 400 млн.), Бразіліі і Кітаі (па 150 млн.).

У Беларусі на 1 студзеня 2007 налічвалася 3,9 млн. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 1,5 млн. — каровы. Па вытворчасці малака на душу насельніцтва краіна займае 1-е месца ў СНД і 4-е ў Еўропе. Больш за 98% мяса і малака беларускія гаспадаркі атрымліваюць ад развядзення чорна-пярэстых кароў.