Крык рабіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўтар Вацлаў Кубацкі  (польск.)
Дзейныя асобы гл. у тэксце
Дата прэм’еры 1949

Крык рабіны (польск.: Krzyk jarzębiny) — п’еса Вацлава Кубацкага  (польск.), пастаўленая ў 1949 годзе адразу ў некалькіх тэатрах Польшчы, а тэкст выйшаў у тым жа годзе некалькімі выданнямі[1].

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па адной з версій, непадзеленае каханне Людвіка Шпіцнагеля да Анэлі Рдултоўскай стала прычынай яго самазабойства ў 1827 годзе[2][3]. Пацвярджаюць гэтую гіпотэзу два творы Шпіцнагеля, якія засталіся ў рукапісах: Garść snowskiej ziemi і List pożegnalny, але, хутчэй за ўсё, першы з іх з’явіўся яшчэ падчас наведвання Снову ў ліпені 1824 года, а другі не падобны на твор, што выйшаў з-пад пяра Людвіка Шпіцнагеля[2]. Абодва творы прысвечаны рамантычнаму развітанню з каханай, а не трагічнаму развітанню з жыццём[2].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Галоўным матывам п’есы стала гісторыя кахання Людвіка да Анэлі, якая скончылася яго самагубствам.

Дзеянне п’есы адбывалася ў маёнтку Рдултоўскіх у Снове, але аўтар памылкова[4] зрабіў каханай Людвіка не Анэлю, а яе родную сястру Лаўру.

Пастаноўкі[правіць | правіць зыходнік]

П’еса ставілася прынамсі пяць разоў[5]: Прэм’ерная пастаноўка рэжысёра Януша Варнецкага  (руск.) (1949, Варшава[6]), а таксама пастаноўкі рэжысёраў Віляма Хажыцы  (польск.) (1949, Познань[7]), Густавы Блонскай-Кондрат (1949, Торунь[8]), Ежы Ронарда Буянскага (1949, Кракаў[9]) і Войцеха Маціеўскага  (польск.) (1969, Тэатр польскага радыё[10]).

Афармленнем пастаноўкі Густавы Блонскай-Кондрат займаўся вядомы польскі мастак Леанард Торвірт  (польск.), а пастаноўкі Ежы Ронарда Буянскага — польскі мастак і сцэнограф Марыян Эйле  (польск.).

Ролі і іх выканаўцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]