Крысцьян Чэх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Крысцьян Чэх
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя кіданне дыска
Нарадзіўся 17 лютага 1999(1999-02-17)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства
Трэнер Gerd Kanter[d][2]
IAAF 14666860
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крысцьян Чэх (славен. Kristjan Čeh; нар. 17 лютага 1999, Птуй) — славенскі кідальнік дыска, чэмпіён свету 2022 года, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2023 года і чэмпіянату Еўропы 2022 года. Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Крысцьян Чэх дэбютаваў на дарослых чэмпіянатах свету па лёгкай атлетыцы ў 2019 годзе ў горадзе Доха. Не здолеў прайсці кваліфікацыю ў фінал.

На летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа, славенскі атлет прайшоў у фінал і з вынікам 66,62 метра стаў пятым.

З лютага 2022 года яго трэніруе алімпійскі чэмпіён Герд Кантэр. На чэмпіянаце свету ў ЗША, у 2022 годзе, у трэцяй спробе фіналу адправіў дыск на 71 метр 13 см, што стала рэкордам чэмпіянатаў, а славенцу прынесла тытул чэмпіёна свету. На чэмпіянаце Еўропы 2022 года ў Мюнхене, з вынікам 68,28 метра, стаў сярэбраным прызёрам.

У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які адбыўся ў Будапешце, Чэх, у кіданні дыска, з вынікам 70,02 метра стаў сярэбраным медалістам чэмпіянату свету.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]