Славенія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Republika Slovenija
Сцяг Славеніі Герб Славеніі
(Сцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: няма
Месцазнаходжанне Славеніі
Афіцыйная мова славенская
Сталіца Любляна
Найбуйнейшы горад Любляна
Урад Парламенцкая рэспубліка
Даніла Цюрк
Борут Пахор
Плошча
 - Агульная
 - % вады
20 273 км2
0,6%
Насельніцтва
 - Агульнае (2007)
 - Шчыльнасць
2 009 245
99/км²
Валюта Еўра (EUR)
Часавы пояс
 - улетку
CET (UTC+1)
CEST (UTC+2)
Незалежнасць
 -Абвешчаная
 -Прызнаная
ад Югаславіі
25 чэрвеня 1991
1992
Дзяржаўны гімн Zdravljica
Аўтамабільны знак SLO
Дамен верхняга ўзроўню .si
Тэлефонны код +386
Мапа Славеніі

Рэспубліка Славенія (Slovenija) — дзяржава на поўдні Цэнтральнай Еўропы. На захадзе мяжуе з Італіяй, на поўначы — з Аўстрыяй, на паўночным усходзе — з Венгрыяй, на ўсходзе і поўдні — з Харватыяй, а на паўднёвым захадзе мае вынахад да Адрыятычнага мора. Назва краіны адбываецца па этноніме народа — славенцы.

Славенія з'яўляецца членам ААН, Еўрасаюза і НАТА. Таксама ўваходзіць у Шэнгенскую дамову

Змест

[правіць] Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Славеніі

Славянскія продкі сучасных славенцаў аселі на тэрыторыі краіны ў VI ст н. э. У VII ст яны ўтварылі Карантанію, якая стала адной з першых славянскіх дзяржаў. У 745 годзе Карантанія ў абмен на ваенную дапамогу прызнала пратэктарат з боку франкаў, захаваўшы пры гэтым фармальную незалежнасць да свайго распаду ў 1180. Уплыў франкаў спрыяў хрысціянізацыі славенцаў.

Каля 1000 года былі напісаныя Brizinski spomeniki, першы пісьмовы дакумент на славенскай мове. У XIV ст тэрыторыя сучаснай Славеніі патрапіла пад уладу Габсбургаў і ў наступным увайшла ў склад Аўстра-Венгрыі. Славенія была падзеленая на тры правінцыі: Краньскую, Горышку і Штаерску.

Перасоўванне гандлёвых шляхоў і Трыццацігадовая вайна ў XVII ст спрыялі эканамічнаму заняпаду Славеніі, але ў XVIII ст гаспадарчае развіццё ізноў актывізавалася: вытворчасць розных тавараў павялічылася, сельскагаспадарчай прадукцыі стала больш адсоткаў на 60. Разгарнуўся нацыянальны асветніцкі рух. Гэты перыяд атрымаў назву Славенскае Адраджэнне

У 18091813 гг. вялікая частка Славеніі ўваходзіла ў склад Ілірыйскіх правінцый. У XIX ст, асабліва падчас Рэвалюцый 18481849 гг. у Аўстрыі і пасля яе, у Славеніі развіваецца нацыянальны рух (цэнтр — Крайна).

У 1918 годзе распалася Аўстра-Венгрыя, у выніку чаго Італія захапіла вобласці Прыморска і Істра, а таксама частку Далмаціі. Астатняя частка славенскіх земляў увайшла ў ізноў утворанае Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў, якое ў 1929 было пераназвана ў каралеўства Югаславія.

У 1941 годзе пасля нападу дзяржаў-восі на Югаславію, Італія анэксавала тэрыторыю да Любляны, а Германія астатнюю тэрыторыю з горадам Марыбор.

Каралеўства Югаславія распалася падчас Другой Сусветнай вайны, а Славенія ўвайшла ў склад сацыялістычнай Югаславіі, што было абвешчана 29 лістапада 1945. Прычым ад Італіі да Славеніі былі далучаныя спрадвечныя славенскія землі Абална-Крашка і Горышка.

Па выніках праведзенага рэферэндума Славенія абвясціла незалежнасць ад СФРЮ 25 чэрвеня 1991. Славенія — адзіная краіна, якая выйшла з СФРЮ практычна без кровапраліцця.

[правіць] Вайна за незалежнасць

Вайна за незалежнасць працягвалася дзесяць дзён, падчас 72 баявых кантактаў, страты ЮНВ склалі 45 чалавек забітымі, 146 параненымі, 4693 вайскоўцаў і 252 супрацоўніка федэральных службаў былі ўзятыя ў палон; страты славенскіх сіл самаабароны склалі 19 забітых (9 камбатантаў, астатнія грамадзянскія асобы) і 182 параненых. Таксама загінулі 12 грамадзян замежных дзяржаў, у асноўным кіроўцы на службе міжнародных транспартных кампаній. Быў выведзены з ладу 31 танк (сюды ўвайшлі і спаленыя і пашкоджаныя), 22 транспартныя бронемашыны, 172 транспартных сродку і 6 лятальных апаратаў.

[правіць] Палітыка

Асноўны артыкул: Палітыка Славеніі

[правіць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне

[правіць] Муніцыпалітэты

Асноўны артыкул: Муніцыпалітэты Славеніі

[правіць] Турызм

[правіць] Геаграфічныя дадзеныя

[правіць] Флора і фауна

[правіць] Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Славеніі

[правіць] Транспарт

Асноўны артыкул: Транспарт Славеніі

[правіць] Чыгуначны транспарт

[правіць] Аўтамабільныя дарогі

[правіць] Порты і гавані

[правіць] Аэрапорты

[правіць] Камунікацыі

[правіць] Насельніцтва

Асноўны артыкул: Насельніцтва Славеніі

[правіць] Вялікія гарады

[правіць] Культура

Асноўны артыкул: Культура Славеніі

[правіць] Адукацыя

Асноўны артыкул: Адукацыя Славеніі

[правіць] Гл. таксама

[правіць] Спасылкі


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах