Крыштальны анёлак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыштальны анёлак
Тып тэатральная прэмія[d]
Заснавальнік Беларускі саюз тэатральных дзеячаў
Заснаванне 2004
Узнагарода за развіццё беларускага тэатра лялек
Краіна  Беларусь

«Крыштальны анёлак» — прыз, вышэйшая ўзнагарода Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. Заснаваны ў 2004 годзе і прысуджаецца толькі ў галіне лялечнага тэатральнага мастацтва.

Прызам узнагароджваюцца акцёры, рэжысёры, драматургі, мастакі, тэатразнаўцы, спонсары і мецэнаты, іншыя дзеячы тэатральнага мастацтва Беларусі, чыя шматгадовая арганізацыйная, творчая ці мецэнацкая дзейнасць значна паўплывала на станаўленне, развіццё і аўтарытэт беларускага тэатра лялек і чыё імя карыстаецца любоўю і павагай сярод дзеячаў лялечнага мастацтва і гледачоў.

Прыз «Крыштальны анёлак» уяўляе сабой выяву анёла, зробленную з крышталю па індывідуальным заказе. Прысуджаецца, як правіла, штогод у адным экземпляры. Разам з прызам уручаюцца дыплом і грашовая прэмія. Атрымаць прыз можна толькі адзін раз.

Прапановы па кандыдатурах на атрыманне прыза прымаюцца ад калектываў тэатраў лялек Беларусі, студый, асацыяцый, тэатральных клубаў, а таксама ад членаў Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. Рашэнне аб узнагароджванні прызам прымае Рада Беларускага саюза тэатральных дзеячаў шляхам тайнага галасавання.

Уручаецца прыз, як правіла, на святкаванні Міжнароднага дня тэатра — 27 сакавіка.

Уладальнікі прыза[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]