Крыштаф Алендскі (сын Крыштафа)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыштаф Алендскі
2-і стольнік ваўкавыскі[d]
14 лютага 1610 — 7 мая 1634
Папярэднік Геранім Васілеўскі[d]
Пераемнік Ян Трызна[d]
8-ы суддзя земскі ваўкавыскі[d]
з 7 мая 1634
Папярэднік Багдан Масальскі[d]

Смерць 1668 ці не раней за 2 снежня 1669
Род Алендскія
Бацька Крыштаф Алендскі
Маці Ганна з Есьманаў[d]

Крыштаф Алендскі (? — 1668) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын Крыштафа і Ганны з Есьманаў.

Стольнік (1617), суддзя земскі (1634), падкаморы (1650) Ваўкавыскага павета. Пасол на элекцыі караля Яна Казіміра (1648).

Валодаў з падзелу бацькоўскай спадчыны маёнткам Мачульна з фальваркамі Гнезна і пляцамі ў Ваўкавыску; ленны ўладальнік вёсак Дзякі і Жылічы ў Ваўкавыскім павеце (1618).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]