Горад Ваўкавыск
| Горад
Ваўкавыск
|
||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||
Ваўкавыск — горад раённага падпарадкавання ў Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Ваўкавыскага раёна, на р. Рось. Вузел чыгунак на Баранавічы, Масты, Вялікую Бераставіцу, Свіслач і аўтамабільных дарог на Масты, Слонім, Ружаны, Вялікую Бераставіцу. Насельніцтва 46,5 тыс. чал. (2006).
|
[правіць] Гісторыя
Першыя паселішчы на тэрыторыі Ваўкавыска ўзніклі ў X ст., аб чым сведчаць археалагічныя матэрыялы, выяўленыя на гарадзішчах Муравельнік, Шведскай гары і Замчышча. Назва ад р. Ваўкавыя. Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1252 г. (Волковыескъ). У XIII ст. цэнтр Ваўкавыскага княства. З пачатку XIV ст. у складзе ВКЛ. Магччыма, у XIV — XVII стст. у Ваўкавыску існаваў замак. У 2-й палове XIV ст. належаў Кейстуту, потым яго сыны Вітаўту. У канцы XIV ст. ўтвораны Ваўкавыскі павет. 16 сакавіка 1410 г. тэўтонскія рыцары на чале з вялікім магістрам Ульрыхам фон Юнгінгенам авалодалі Ваўкавыскам, магчыма, яны імкнуліся захапіць Вітаўта, які ў гэты час знаходзіўся ў Слоніме. Ваўкавыская харугва ўдзельнічала ў Грунвальдскай бітве 1410. У 1430 г. Вітаўт заснаваў у Ваўкавыску касцёл св. Мікалая. У 1503 г. Ваўкавыск атрымаў магдэбургскае права. У 1513 г. у Ваўкавыску 9 вуліц, горад плаціў у дзяржаўную скарбніцу 20 коп грошаў, аднолькава з Новагародкам і Слонімам. З 1536 г. вядома Прачысценская царква. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 - 1667 гг. Ваўкавыск неаднаразова (1655, 1662 гг.) захоплівалі і бурылі расійскія войскі. У час Паўночнай вайны 1700 - 1721 гг. у сакавіку 1706 г. горад захапілі і разрабавалі шведы. У 1736 г. на сродкі Е. Ліноўскага ў Ваўкавыску размясцілася езуіцкая місія (у 1747 г. тут адкрылася школа), у 1753 г. пачалося будаўніцтва касцёла. У 2-й палове XVIII ст. ў горадзе дзейнічалі піяры і марыявіткі. У 1792 г. каля 1000 дамоў, касцёл, уніяцкая царква. У час паўстання 1794 г. заняты паўстанцамі, моцна пацярпеў у ходзе баёў з расійскім войскам. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі.
У пачатку вайны 1812 у горадзе размяшчалася штаб-кватэра камандавалага 2-й Заходняй рускай арміяй П. І. Баграціёна, з чэрвеня па 15 лістапада заняты французскім войскам, разбураны. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр павета Беластоцкага ваяводства. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр раёна. У Вялікую Айчынную вайну акупанты знішчылі ў горадзе і раёне больш 29 тыс. чалавек, у т.л. 20 тыс. у створаным тут лагеры ваеннапалонных.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудаўнічай, харчовы, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Бярозка». Ваўкавыск — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.
[правіць] Культура
Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя П. І. Баграціёна.
[правіць] Выдатныя мясціны
- Ваўкавыскі Вацлаваўскі касцёл
- Ваўкавыская Мікалаеўская царква
- Ваўкавыскі сядзібны дом
[правіць] Вядомыя асобы
- Аляксандр Віктаравіч Дзядзюшка
- Д. М. Яноўскі (1868—1927) — шахматыст, прэтэндэнт на сусветнае першынство
[правіць] Гл. таксама
[правіць] У Сеціве
- http://volkovysk.by/ - Сайт жыхароў Ваўкавышчыны
- http://www.volkovysk.com/ — Ваўкавыскi сайт
- Ваўкавыск на Radzima.org
- http://volkovysk.name/hist.php Гiсторыя Ваўкавыска
- http://www.vognevojjny.ru/ — В огне войны
- http://www.volkovysk.org/ — Ваўкавыскi сайт горада
- Зверуго Я. Г. Древний Волковыск (X-XIV вв.)
| Ваўкавыскі раён | ||
|---|---|---|
| Адміністрацыйны падзел | Вярэйкаўскі с/с • Гнезнаўскі с/с • Ізабэлінскі с/с • Краснасельскі с/с • Рэплеўскі с/с • Роскі с/с • Шылавіцкі с/с | |