Крэдытор
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Крэдытор (ад лац.: creditor — верыцель, ад лац. Credo - веру) — фізічная, юрыдычная асоба або наогул суб'ект, адзін з удзельнікаў грамадзянскіх праваадносін (абавязацельстваў), які ў гэтым абавязацельстве мае права патрабаваць ад іншага ўдзельніка такіх праваадносін - даўжнiка (пазычальніка) пэўных паводзінаў. У абавязацельстве можа быць некалькі крэдытораў (т.зв. множнасць крэдытораў.). Пры гэтым кожны з іх можа патрабаваць ад даўжнiка выканання ў пэўнай долі альбо, у выпадках, прадугледжаных ў дагаворы або ў законе, - у поўным аб'ёме (напрыклад, пры непадзельнасці прадмета абавязацельства, пры сумеснай выдачы паручыцельства, сумесным прычыненні шкоды).
| Гэта пачатак артыкула пра права і юрыспрудэнцыю. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |