Крэсіва

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Крэмень, крэсіва і цэра

Крэсіва, красала — металічная прылада для высякання агню з крэменю.

Бытавала з эпохі жалезнага веку на працягу многіх стагоддзяў.

Паводле формы вылучаюць наступныя тыпы крэсіваў:

  • абаранкападобнае (з язычком пасярод ударнага ляза і без яго),
  • 2-лязовае авальнае,
  • 2-лязовае прамавугольнае,
  • санкападобнае, у выглядзе прамавугольнай пласцінкі з адагнутымі ўверх канцамі;

існавалі і індывідуальныя формы.

Высечаная з крэменю іскра падпальвала цэру (маса накшталт ваты з вываранага і высушанага дрэвавага грыба). Крэмень, крэсіва і цэру насілі звычайна ў магалейцы — скураным мяшэчку каля пояса з левага боку. Са з'яўленнем у ХІХ ст. запалак бытаванне крэсіва заняпала спачатку ў горадзе, потым і ў вёсцы.