Кулой (рака, упадае ў Белае мора)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кулой
руск. Кулой
Характарыстыка
Даўжыня 350 км
Басейн 19 000 км²
Расход вады 34 м³/с (каля вёскі Кулой)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Беламорска-Кулойскае плато
 • Каардынаты 64°34′55,19″ пн. ш. 41°57′15,48″ у. д.HGЯO
Вусце Мязенская губа
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 66°08′40,92″ пн. ш. 43°28′16,68″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Мязенская губа → Белае мора

Краіна
Рэгіён Архангельская вобласць
Код у ДВР 03030000312103000041463
physical
Кулой (рака, упадае ў Белае мора)
Кулой (рака, упадае ў Белае мора)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Куло́й (руск.: Куло́й[1]) — рака ў Архангельскай вобласці Расіі (басейн Белага мора). У верхнім сячэнні мае назву Сотка[1].

Даўжыня ракі 235[2] км, ад вытоку ракі Сотка — 350[1] км. Плошча вадазбору 19 000[1] км². Сярэдні расход вады ў верхнім цячэнні (каля вёскі Кулой[3]) складае 34 м³/с. Рака пад назвай Сотка бярэ пачатак на Беламорска-Кулойскім плато. Упадае ў Мязенскую губу Белага мора, утвараючы эстуарый. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Замярзае ў кастрычніку — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — маі. Суднаходная на адлегласці 208 км (ад вёскі Кулагоры да сяла Даўгашчэлле)[2]. У верхнім цячэнні (рака Сотка) злучаецца каналам даўжынёй 6[3] км з ракой Пінега[1][3].

Прытокі Кулоя і Соткі: Качэва, Кёлда, Тойма, Ежуга, Лака, Со́яна, Чырка, Гразноўка, Вялікая Рэчка і інш.[2]

Зноскі

  1. а б в г д Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 238. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. а б в Река Кулой // Государственный водный реестр РФ (руск.)
  3. а б в Фролова Н. Л., Демиденко Н. А. Кулой // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 238. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]