Май
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Май, травень — пяты месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 31 дня.
Народная назва падаецца ў выданнях Ф. Скарыны — май[1], у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) згадваецца як маи[2]:
М(е)с(е)ца мая, погебреиску ія'ръ, / просто ма'и. /
Но'и а'рху готуетъ божимъ повеле'нїемъ, /
абы въ пото'пъ не зги'нулъ зъ своим поколеньемъ. /
Мая 10 дня. /
Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, амаль ад пачатку існавала ў форме «май». У газеце «Наша ніва» з 1907 ужывалася менавіта яна, з выняткам перыяду 1910–1912, калі існавала практыка ўжывання ў форме травень (май).[3]
Зноскі
Літ.:
- Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О.Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я.П. Мистецька спадщина Iвана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36. — Эл.рэсурс starbel.narod.ru
- Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. Т.2. — Мн., 1967. С.138,139
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.. ISBN 5-343-00151-3.
