Кульмінацыя (музыка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кульміна́цыя (ад лац.: culmen — вяршыня), у музыцы — момант найвышэйшага напружання ў музычным творы  (руск.) ці якой-небудзь адносна завершанай яго частцы. Прысутнічае ва ўсіх узроўнях музычнай формы (свае кульмінацыі ўзнікаюць у фразе, сказе, перыядзе  (руск.) і інш.), і таму форма твора — сістэма кульмінацый. Кульмінацыя мелодыі ці ўсяго твора звычайна знаходзіцца паблізу ад пункта залатога сячэння, напрыклад, гук ці група гукаў, якія утвараюць рэгістравую вяршыню ў другой палове меладычнай пабудовы; працяглая кульмінацыйная зона ў санатнай форме  (руск.) на мяжы распрацоўкі  (руск.) і рэпрызы  (руск.). Галоўная (генеральная) кульмінацыя ўтварае сэнсавы цэнтр твора перад прынцыповым завяршэннем формы. У арганізацыі кульмінацыі могуць удзельнічаць усе музычна-выразныя сродкі: гукавышыннасць, гучнасная дынаміка, метрычныя акцэнты, ладавая няўстойлівасць, фактура  (руск.), аркестроўка  (руск.) і інш. Кульмінацыя музычна-сцэнічнага твора фарміруецца ў адпаведнасці з агульнымі законамі драмы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]