Кухонная пліта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кухонная пліта — награвальная ўстаноўка для прыгатавання ежы. Акрамя варачнай паверхні з канфоркамі кухонная пліта часта мае ўбудаваную духавую шафу і дадатковыя аддзяленні.

Разнавіднасці[правіць | правіць зыходнік]

Пліта на цвёрдым паліве[правіць | правіць зыходнік]

Уяўляе сабой чыгунную ці цагляную печ, абсталяваную чыгуннай варачнай паверхняй. У хатах цагляная печ з плітой выкарыстоўвалася як дадатак да рускай печы, прыбудоўвалася побач або складала з ёй адзіную канструкцыю (напрыклад, чыгунная паверхня ўбудоўвалася на месцы шастка). Як самастойная прылада цагляная печ з плітой часта выкладваецца такім чынам, каб у дастатковай меры выконваць таксама і функцыю абагравання памяшкання (варачная печ са шчытком, шведская печ). Пліта на цвёрдым паліве можа быць з духавай шафай.

Газавая пліта[правіць | правіць зыходнік]

Электрычная пліта[правіць | правіць зыходнік]

Камбінаваная пліта[правіць | правіць зыходнік]

Уяўляе сабой устаноўку, якая сумяшчае газавыя і электрычныя канфоркі на адным стале, альбо газавыя канфоркі і электрычную духавую шафу. Выкарыстоўваюцца там, дзе няма стабільнай падачы газу, у сельскай мясцовасці, дзе газ пастаўляецца ў балонах, а таксама ў тых выпадках, калі пры наяўнасці газазабеспячэння карыстальнік жадае выкарыстоўваць электрычную духавую шафу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Похлёбкин В. В. От русской печи к микроволновой кухне // Кухня века. — М.: Полифакт, 2000. — 616 с.
  • Плиты кухонные // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства. Том 2. — М.: Большая советская энциклопедия, 1959. — С. 470—471. — 772 с.
  • Плиты кухонные // Плата — Проб. — М. : Советская энциклопедия, 1975. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров ; 1969—1978, т. 20).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]