Кімбры

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Кімбры (лац.: Cimbri) — адно з плямён старажытных германцаў.

Спачатку жылі на поўначы п-ва Ютландыя. У канцы ІІ ст. да н.э. рушылі на поўдзень ва Усходнія Альпы, дзе ў 113 да н.э. разбілі старажытнарымскае войска. У 109, 107 і 105 да н.э. перамагалі рымлян у Галіі. Разам з тэўтонамі, амбронамі і гарудамі прасунуліся ў Італію, аднак 30.7.101 да н.э. былі разгромлены рымскай арміяй пад камандаваннем Т. Марыя каля Верцэлаў (цяпер г. Верчэлі). Міграцыя кімбраў — першае гістарычна даказанае перасяленне старажытнагерманскіх плямён на поўдзень.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кімбры // БелЭн у 18 т. Т. 8. Мн., 1999.