Кірыл Аляксандравіч Зіновіч
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Кірыл Аляксандравіч Зіновіч | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
5 сакавіка 2003[1] (21 год) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||
Рост | 194 см | |||||||||||||||
Вага | 79 кг[2] | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | Дынама (Махачкала) | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кірыл Зіновіч (нар. 5 сакавіка 2003, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Дынама» з Махачкалы і моладзевай зборнай Беларусі.
Старэйшы брат Кірыла Дзмітрый таксама футбаліст.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
З 2019 года пачаў гуляў за дубль «Мінска». У 2020 годзе стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 мая 2020 года ў матчы супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (2:5), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў часам з’яўляцца ў асноўнай камандзе, а ў 2021 годзе замацаваўся ў стартавым складзе.
У ліпені 2021 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў»[3]. Гуляў пераважна за другую каманду «Лакаматыў-Казанка» ў ФНЛ-2 (трэцім дывізіёне), часам выхадзіў на поле і ў асноўнай камандзе, правёў 3 матчы ў Прэм’ер-лізе.
У верасні 2022 года далучыўся да партугальскай «Віторыі» з Гімарайнша[4], дзе стаў выступаць за другую каманду. У студзені 2024 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад махачкалінскага «Дынама»[5].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
2 верасня 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Ісландыі (1:2).
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2019 | дубль | Мінск | 15 | 3 | |
2020 | Д1 | Мінск | 9 | 1 | |
2021 (1) | Д1 | Мінск | 11 | 3 | |
2021/22 | Д1 | Лакаматыў | 3 | 0 | |
2022/23 | Д3 | Віторыя B | 20 | 0 | |
2023/24 (1) | Д4 | Віторыя B | 5 | 0 |
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/kiryl_zinovich/
- ↑ https://teams.by/zinovich-kirill/player-223255/
- ↑ Футбол. Белорус Кирилл Зинович официально перешел в московский "Локомотив" (руск.). pressball.by (2 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021.
- ↑ "Витория" подтвердила трансфер Зиновича, он будет выступать за вторую команду (руск.). football.by (1 верасня 2022). Праверана 18 кастрычніка 2023.
- ↑ Кирилл Зинович усилил махачкалинское "Динамо" (руск.). football.by (24 студзеня 2024). Праверана 25 студзеня 2024.