Кішачнадыхальныя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Кішачнадыхальныя | ||||||||||||||
Saccoglossus
|
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Падцарства: | ||||||||||||||
| Раздзел: | ||||||||||||||
| Падраздзел: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Клас: |
Кішачнадыхальныя |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Enteropneusta |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Кішачнады́хальныя (Enteropneusta) — клас паўхордавых.
Вядома каля 80 відаў. Большасць пашырана ў морах трапічнай зоны, астатнія — у морах умеранай зоны. Жывуць на рознай глыбіні на паверхні дна або ў мяккім муле, мулаватым пяску, на каралавых рыфах. Свабоднарухомыя. Тыповы прадстаўнік — баланаглос.
Даўжыня ад 3 см да 2,5 м. Цела чэрвепадобнае, мае хабаток, каўнерык і тулава, пакрытае сліззю. Сценкі стрававода ў пярэдняй частцы працяты двума радамі шчэлепных шчылін (адсюль назва).
Кормяцца дробнымі жывёламі, рэшткамі раслін і іншымі арганічнымі рэчывамі.
Раздзельнаполыя. Размнажаюцца яйцамі, за выключэннем аднаго жывароднага віду. Развіццё з метамарфозам. Лічынка (тарнарыя) падобная да лічынак ігласкурых.