Ігласкурыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ігласкурыя
Марская зорка Acanthaster planci
Марская зорка Acanthaster planci
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Падцарства:

Эўметазоі

Раздзел:

Білатэральныя

Падраздзел:

Другаснаротыя

Тып:

Ігласкурыя

Навуковая назва

Echinodermata Klein, 1734

ITIS   156857
NCBI   7586

Ігласкурыя (Echinodermata) — тып выключна марскіх донных жывёл, большай часткай свабоднарухомых, радзей сядзячых, сустракаюцца на любых глыбінях Сусветнага акіяна.

Старажытныя ігласкурыя ўзніклі ў дакембрыі, у раннім палеазоі, мяркуюць, існавала 23 класы, большасць з якіх вымерла ў палеазоі, у т.л. бластаідэі, крынаідэі, цыстаідэі і інш. Каля 7 тыс. сучасных і 16 тыс. вымерлых відаў. Нароўне з хордавымі, ігласкурыя адносяцца да галіны другаснаротых жывёл (Deuterostomia). Пашыраны ва ўсіх акіянах і морах ад літаралі да глыбіні 11 км.

Памеры ад некалькіх міліметраў да 1 м (да 20 м у некаторых выкапнёвых). Форма цела нагадвае агурок, бочачку, дыск, зорку, кветку або бутон на сцябле, сэрца, чарвяка, шар. У будове цела характэрна прамянёвая (радыяльная) сіметрыя і вапнавы ўнутраны шкілет з іголкамі, шыпамі і інш. на паверхні. Свабоднарухомыя або прымацаваныя. Ёсць унікальная для ігласкурых воднасасудзістая (амбулакральная) сістэма для перамяшчэння або дыхання. Пераважна раздзельнаполыя. Развіццё з утварэннем пелагічнай лічынкі і са складаным метамарфозам, кормяцца жывёльнай ежай, радзей водарасцямі і рэшткамі расліннасці. Самі з'яўляюцца кормам для прыдонных відаў рыб.

Шэраг відаў — аб'екты промыслу.

[правіць] Класіфікацыя

Падтып Pelmatozoa

Падтып Eleutherozoa

[правіць] Літаратура

  • Ігласкурыя // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах