Канстанцін Іванавіч Бахановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з К. І. Бахановіч)
Канстанцін Іванавіч Бахановіч
Дата нараджэння 22 чэрвеня 1931(1931-06-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 2007(2007-12-27)[1] (76 гадоў)
Род дзейнасці урач, гігіеніст, медыцынскі адміністратар, галоўны ўрач
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Канстанцін Іванавіч Бахановіч (22 чэрвеня 1931, в. Баравуха, Барысаўскі раён, Менская акруга — 27 снежня 2007) — беларускі ўрач-гігіеніст, арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1976)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 22 чэрвеня 1931 года ў в. Баравуха Барысаўскага раёна Мінскай акругі.

У 1957 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут[2].

Урач Магілёўскай гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі, начальнік штаба медыцынскай службы грамадзянскай абароны Магілёўскага гарадскога аддзела аховы здароўя (1957—1960), галоўны ўрач Магілёўскай гарадской санэпідстанцыі (1960—1962), галоўны ўрач паліклінікі № 2 г. Магілёва (1962), загадчык Магілёўскага гарздададдзела (1962—1970), галоўны ўрач Магілёўскай абласной бальніцы (1970—1997), загадчык аддзялення (з 1997)[2].

Памёр 27 снежня 2007 года.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 годзе ў гонар К. І. Бахановіча была ўсталявана мемарыяльная дошка на адміністрацыйным будынку Магілёўскай абласной бальніцы, заснавальнікам і першым галоўным урачом якой ён быў на працягу 27 гадоў[3].

Зноскі

  1. https://bis.nlb.by/by/documents/173330
  2. а б в Баханович, Константин Иванович (врач; род. 1931) (руск.)
  3. Открытие мемориальной доски в честь К. Бахановича(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2020. Праверана 9 верасня 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Юбилейная конференция научного общества врачей Могилевщины : тезисы докладов : [в 2 ч.] / [редколлегия: М. А. Качанов (ответственный редактор) и др.]. — Горки, 1989—1990. — 2 ч. (Форма имени: Баханович К. И.)
  • Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002.