Леаніды

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Метэорны паток
Leonid Meteor Storm 1833.jpg
Метэорны паток Леаніды. 1833 год
Перыяд актыўнасці

6 — 30 лістапада

Дата максімуму актыўнасці

17 лістапада

Каардынаты радыянта

α = 152°, δ = +22°

Зенітны часавы лік

15

Назіраемая хуткасць

71 км/с

Год адкрыцця

1832[1]

Родапачынальнік

55P/Тэмпеля — Тутля

Леаніды — метэорны паток з радыянтам у сузор'і Льва (R. A. = 153°, Decl. = +22°), дзеючы з 14 па 21 лістапада. Знакаміты моцнымі метэорнымі дажджамі.

Звязаны з каметай 55P/Тэмпеля — Тутля. Мае ярка выяўленую перыядычнасць каля 33 гадоў, якая адпавядае вяртанням каметы-прамаці да Сонца. Апошні раз камета прайшла перыгелій у 1998 годзе, і зноў вернецца толькі ў 2031. Патоку характэрны хуткія бялёсыя метэорамі, якія ўлятаюць у атмасферу Зямлі з хуткасцю 71 км/с.

У апошні раз магутны метэорны дождж назіраўся ў 1966 годзе, калі кожную гадзіну ў зямной атмасферы згарала да 150 тысяч метэораў.

  • У 1999 годзе ZHR склала некалькі тысяч. Таксама прыкметныя ўсплёскі былі ў 2000 і 2001 гадах.
  • У 2010 годзе — ZHR каля 30[2], назіранням моцна замінаў Месяц у фазе 80 %.

Зноскі

  1. Бабаджанаў П.Б. Метеоры и их наблюдение — М.: Наука, 1987. — С. 167. — (Библиотека любителя астрономии).
  2. IMO: Leonids 2010

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]