Планета Зямля
| Зямля |
||||
Фатаграфія Зямлі з касмічнага карабля Апалон-17 |
||||
| Арбітальныя характарыстыкі | ||||
|---|---|---|---|---|
| Перыгелій |
147 098 074 км |
|||
| Афелій |
152 097 701 км |
|||
| Вялікая паўвось (a) |
149 597 887,5 км |
|||
| Эксцэнтрысітэт арбіты (e) |
0,016710219 |
|||
| Сідэрычны перыяд абарачэння |
365,256366 дзён |
|||
| Арбітальная хуткасць (v) |
29,783 км/c |
|||
| Нахіл (i) |
7,25° (адносна сонечнага экватара) |
|||
Даўгата ўзыходнага вузла ( ) |
348,73936° |
|||
Аргумент перыцэнтра ( ) |
114,20783° |
|||
| Спадарожнікі |
1 (Месяц) |
|||
| Фізічныя характарыстыкі | ||||
| Сціск |
0,0033528 |
|||
| Палярны радыус |
6 356,8 км |
|||
| Сярэдні радыус |
6 371,0 км |
|||
| Акружнасць вялікага круга |
40009,88 км |
|||
| Плошча паверхні (S) |
510 072 000 км² |
|||
| Аб'ём (V) |
10,832073×1011 км³ |
|||
| Маса (m) |
5,9736×1024 кг |
|||
Сярэдняя шчыльнасць ( ) |
5,5153 г/см³ |
|||
| Паскарэнне вольнага падзення на экватары (g) |
9,780327 м/с² |
|||
Першая касмічная хуткасць ( ) |
7,91 км/с |
|||
Другая касмічная хуткасць ( ) |
11,186 км/с |
|||
| Перыяд вярчэння (T) |
0,99726968 дзён |
|||
| Нахіл восі |
23,439281° |
|||
| Альбеда |
0,367 |
|||
| Тэмпература | ||||
|
||||
| На ўзроўні мора |
|
|||
|
|
||||
| Атмасфера | ||||
|
78,08 % Азот (N2) 20,95 % Кісларод (O2) 0,93 % Аргон 0,038 % Вуглякіслы газ Каля 1 % воднай пары (у залежнасці ад клімату) |
||||
Зямля — планета Сонечнай сістэмы, трэцяя ад Сонца. Найбуйнейшая па дыяметры, масе і шчыльнасці сярод планет зямной групы.
Мае адзін спадарожнік — Месяц.
Адзінае вядомае чалавеку на дадзены момант цела Сонечнай сістэмы ў прыватнасці і Сусвету наогул, населенае жывымі істотамі.
Змест |
Гісторыя Зямлі [правіць]
Форма і памеры Зямлі [правіць]
Зямля мае форму, блізкую да трохвосевага эліпсоіднага сфероіда (геоіда), сярэдні радыус якога 6371 км, экватарыяльны — 6378,2 км, палярны — 6356,8 км; даўжыня акружнасці экватара 40075,7 км. Плошча паверхні 3ямлі 510,2 млн. км² (у т.л. суша 149,1 млн. км², або 29,2%, мораў і акіянаў 361,1 млн. км², або 70,8%), аб'ём 1083 1012 км³, маса 5976 1021 кг, сярэдняя шчыльнасць 5518 кг/м³.
Рух у касмічнай прасторы [правіць]
Зямля ўзаемадзейнічае з іншымі аб'ектамі ў космасе, уключаючы Сонца і Месяц.
Зямля абарачаецца вакол Сонца па эліпшчнай арбіце, блізкай да кругавой (з эксцэнтрысітэтам 0,017) з сярэдняй скорасцю каля 30 км/с. Сярэдняя адлегласць ад Сонца 149,6 млн. км (1 астранамічная адзінка). Перыяд абарачэння складае 365,24 сярэдніх сонечных сутак (трапічны год). Вось кручэння Зямлі нахіленая на 66°33'22" да плоскасці экліптыкі. На сярэдняй адлегласці 384,4 тыс. км ад 3ямлі вакол яе абарачаецца прыродны спадарожнік Месяц, які пачаў зварочвацца па арбіце вакол Зямлі прыкладна 4,53 мільярда гадоў таму, гэта стабілізавала восевы нахіл планеты і з'яўляецца прычынай прыліваў, якія запавольваюць кручэнне Землі. Каметная бамбаванне падчас ранняй гісторыі планеты згуляла сваю ролю ў фармаванні акіянаў. Пазнейшыя ўздзеянні астэроідаў прыводзілі да істотных змен у навакольнаму асяроддзі і паверхні Зямлі. З канца 1950-х г. запушчана шмат штучных спадарржнікаў.
3ямля абарачаецца вакол сваёй восі за 23 гадз. 56 мін. (зорныя сугкі). Перыяд абарачэння адносна Сонца (сонечныя суткі) 24 гадз. 3 абарачэннем вакол Сонца і нахілам зямной восі звязана змена на 3ямлі пораў года, а з вярчэннем яе вакол восі — змена дня і ночы.
Геалагічная гісторыя [правіць]
Паводле сучасных касмаганічных уяўленняў, 3ямля ўтварылася каля 4,7 млрд. гадоў назад з рассеянага ў пратасонечнай сістэме газа-пылавога рэчыва. Геалагічная яе гісторыя падзяляецца на 2 няроўныя этапы: дакембрый (каля 3 млрд. гадоў) і фанеразой (каля 570 млн. гадоў). У выніку дыферэнцыяцыі рэчыва 3ямлі пад уздзеяннем яе гравітацыйнага поля, ва ўмовах разагравання нетраў узніклі і развіліся розныя паводле хімічнага саставу, агрэгатнага стану і фізічных асаблівасцей абалонкі — геасферы.
Унутраная будова [правіць]
У цэнтры знаходзіцца ядро Зямлі з радыусам 3,5 тыс. км. Тэмпературара яго прыкладна 5000-6000°С, ціск дасягае 3,6 1011 Па, шчыльнасць каля 12500 кг/м³. Большую частку аб'ёму (83%) і масы (67%) «цвёрдай» 3ямлі складае мантыя Зямлі.
Над мантыяй знаходзіцца зямная кара. Паводле складу і іншых асаблівасцей адрозніваюць мацерыковую кару (таўшчынёй ад 35-45 км пад раўнінамі да 75 км у горных абласцях) і акіянічную (таўшчынёй 5-10 км). У зямнрй кары вылучаюць рухомыя вобласці — геасінкліналі і адносна спакойныя — платформы. Верхняя частка мантыі і зямная кара ўтвараюць літасферу — цвёрдую верхнюю абалонку 3ямлі таўшчынёй ад 50 да 200 км. Асабліва важную ролю ва ўтварэнні асадкавага покрыва 3ямлі адыгрывае кара выветрывання — слой таўшчынёй звычайна да некалькіх дзесяткаў метраў, размешчаны ў зоне кантакту літасферы з паверхняй 3ямлі, дзе актыўна працякаюць працэсы фізічнага, хімічнага і біялагічнага выветрывання.
У складзе 3ямлі пераважаюць жалеза (34,6%), кісларод (29,5%), крэмній (15,2%) і магній (12,7%).
Зямля мае гравітацыйнае, магнітнае і электрычнае палі.
Будова паверхні [правіць]
Зямля умоўна дзеліца на паўшар'і: Паўночнае і Паўднёвае (паводле экватара), і Заходняе і Ўсходняе (паводле 0-га і 180-га мерыдыянаў).
Большую частку паверхяі 3ямлі пакрываюць воды акіянаў і мораў. У акіянах і морах больш за 96% вады гідрасферы, астатняя яе частка размеркавана паміж паверхневымі і падземнымі водамі сушы, ільдамі (пераважна ў высокіх шыротах) і снягамі; нязначная колькасць вільгаці знаходзіцца ў паветры і жывых арганізмах. Агульная колькасць вады на 3ямлі ацэньваецца ў 1,4—1,5 млрд. км³. Сусветны акіян падзяляецца на Ціхі, Атлантычны, Індыйскі і Паўночны Ледавіты акіяны; у Паўднёвым паўшар'і часам вылучаюць Паўднёвы акіян. Сярэдняя глыбіня акіянаў 3711 м, найболышя — 11022 м (Марыянская ўпадзіна Ціхага акіяна). У Паўночным паўшар'і вада пакрывае 61%, у Паўднёвым — 81% паверхні. Працэсы перамешвання і марскія цячэнні звязваюць воды акіянаў у адзітае цэлае, таму іх салёнасць мяняецца мала — сярэдняя 35 г/л. Вялікая роля акіянаў у кругавароце рэчываў на 3ямлі і ў фарміраванні клімату яе асобных раёнаў.
Над акіянамі ўзвышаюцца асобныя масівы сушы, якія ўздымаюцца ў сярэднім на вышыню 875 м кад узроўнем мора і ўтвараюць 6 машрыкоў (Еўразія, Афрыка, Паўночная Амерыка, Паўднёвая Амерыка, Антарктыда і Аўстралія), а таксама шматлікія астравы. Большая частка сушы знаходзідца ў Паўночным паўшар'і, а пры падзеле на Заходняе і Усходняе паўшар'і — ва Усходнім. У рэльефе пераважаюць раўніны і нізкагор'і вышынёю да 1000 м, якія складаюць каля 2/3 паверхні. Сярэднія і высокія горы займаюць каля 1/3 паверхні сушы (самая высокая адзнака — 8848 м, гара Джамалунгма ў Гімалаях). Асобныя невялікія ўнутраныя раёны сушы ляжаць ніжэй узроўню мора (самая нізкая яе адзнака -400 м у Заходняй Азіі, на ўзбярэжжы Мёртвага мора). Рэльеф сушы і марскога дна ў асобных рэгіёнах надзвычай разнастайны, што абумоўлена складанымі ўзаемасувязямі эндагенных (пераважна тэктанічных) і экзагенных (эразійных, эолавых, карставых і інш.) рэльефаўтваральных працэсаў.
Навукі аб Зямлі [правіць]
Планету Зямля вывучаюць геадэзія (даследуе фігуру і памеры 3ямлі), астраномія (рух 3ямлі як нябеснага цела), геафізіка (стан рэчыва 3ямлі і фізічныя працэсы ва ўсіх геасферах), геахімія (размеркаванне хімічных элементаў 3ямлі і працэсы іх міграцыі), геалогія (гісторыю развіцця 3ямлі, склад, будову зямной кары і больш глыбокіх сфер), фізічная геаграфія і біялогія (прыродныя працэсы і з'явы, шго адбываюцца ў геаграфічнай абалонцы і біясферы). 3ямля з'яўляецца канчатковым аб'ектам даследавання ўсіх кавук, якія вывучаюць законы ўзаемадзеяння прыроды і грамадства.
Літаратура [правіць]
- Геаграфія ў тэрмінах і паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 352 с.: іл. ISBN 985-11-0262-8.
- Якушка В.П. Зямля // БелЭн у 18 т., т.6 - Мн., 1998.
Гл. таксама [правіць]
У Сеціве [правіць]
| Сонечная сістэма | |
|---|---|
|
|
|
|
Малыя целы: метэароіды · астэроіды/іх спадарожнікі (калязямныя · асноўнага пояса · траянцы · кентаўры) · транснептунавыя (ПК · РД) · дамаклоіды · каметы (ВО)
|

)
)
)
)
)