Леанід Вячаславіч Пагарэльскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Вячаславіч Пагарэльскі
дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001

Нараджэнне 1941

Леанід Вячаславіч Пагарэльскі (нар. 1941) — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі (1996—2001), дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Леаніда Вячаслававіча загінуў на фронце і маці-сялянка выхоўвала сына адна.

У 1962 годзе пачаў працаваць электраманцёрам у калгасе імя Кутузава на Сенненшчыне. Там быў прынялі ў партыю, накіравалі ў Магілёўскую савецка-партыйную школу, дзе ён атрымаў спецыяльнасць заатэхніка-арганізатара. Пазней быў накіраваны ў Шумілінскі раён. У 1986 годзе быў выбраны старшынёй калгасу імя Энгельса, які ўзначальваў цягам 13 гадоў.

У 1995 годзе стаў дэпутатам у Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]