Лейшманіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лейшманіі
Прамасціготы
Прамасціготы Leishmania major
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leishmania Ross, 1903

Віды
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   5658
EOL   12153535

Лейшманіі (ад імя У. Лейшмана) — род жгуцікавых, якія выклікаюць лейшманіёзы. Пераносчыкамі лейшманій з'яўляюцца маскіты з роду Phlebotomus ў Старым Свеце, і з роду Lutzomyia ў Новым Свеце. Натуральным рэзервуарам розных відаў служаць пазваночныя жывёлы, якія адносяцца да шасці атрадаў млекакормячых і яшчаркі; зрэшты, на падставе ізаферментнага аналізу паразітаў яшчарак было прапанавана вылучыць у асобны род атрада трыпанасамацід — Sauroleishmania. Лейшманіі ў асноўным паразітуюць у клетках грызуноў, сабак і людзей, але таксама адзначаны выпадкі паразтавання ў даманаў, котак і коней. У Новым Свеце інфекцыя сустракаецца ў апосума, ляніўца і браняносцаў; зарэгістраваныя выпадкі лейшманіёза ў кенгуру ў Аўстраліі. Паводле ацэнак СААЗ ад пачатку 1990-х, на лейшманіёзы хворыя каля 12 мільёнаў чалавек у 88 краінах.

Зноскі

  1. Kuhls K. et al. (2005). "Analysis of ribosomal DNA internal transcribed spacer sequences of the Leishmania donovani complex". Microbes and Infection 7 (11-12): 1224–34. PMID 16002315. 
  2. Lukeš J. et al. (2007). "Evolutionary and geographical history of the Leishmania donovani complex with a revision of current taxonomy". Proceedings of the National Academy of Sciences 104 (22): 9375–80. doi:10.1073/pnas.0703678104. http://www.pnas.org/content/104/22/9375.abstract. 
  3. Schönian G. et al. (2008). "Leishmaniases in the Mediterranean in the era of molecular epidemiology". Trends in Parasitology 24 (3): 135–42. doi:10.1016/j.pt.2007.12.006. http://www.sciencedirect.com/science/article/B6W7G-4RTCPSJ-1/2/19570b1f75ba16fd747f885e39dfdd14. 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.192 // Лейшманіі