Люсі Пэвэнсі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Люсі Пэвэнсі
Lucy Pevensie
Серыя Хронікі Нарніі
Першае з'яўленне Леў, Вядзьмарка і Гардэроб
З'яўленні Конь і яго хлопчык, Прынц Каспіян, Заваёўнік зары, або Плаванне на Край Сусвету
Стваральнік Клайв Стэйплз Льюіс
Выкананне Джорджы Хенлі
Інфармацыя
Від чалавек
Пол жаночы
Статус каралева Нарніі
Дата нараджэння 1932
Дата смерці 1949
Сваякі Пітэр Пэвэнсі, Сьюзен Пэвэнсі, Эдмунд Пэвэнсі, Юстас

Лю́сі Пэ́вэнсі (англ.: Lucy Pevensie; 1932—1949) — персанаж серыі кніг Хронікі Нарніі, сястра Пітэра Сьюзен і Эдмунда. Прататып — Люсі Барфілд.

Леў, Вядзьмарка і Гардэроб[правіць | правіць зыходнік]

Знайшла Гардэроб — партал у Нарнію. Атрымала ад Дзеда Мароза кінжал і сок агнецвета. Назірала за забойствам Аслана Белай Вядзьмаркай.

Стала каралевай Нарніі Люсі Адважнай (англ.: Lucy the Valiant)

Конь і яго хлопчык[правіць | правіць зыходнік]

Люсі білася за Анвард супраць тархістанцаў.

Прынц Каспіян[правіць | правіць зыходнік]

Была выклікана ў Нарнію прынцам Каспіянам разам з братамі і сястрой, каб выратаваць Нарнію ад тэльмарынаў. Бачыла Аслана, які заклікаў ісці за ім, але сваякі Люсі не паслухалі.

Заваёўнік зары, або Плаванне на Край Сусвету[правіць | правіць зыходнік]

Трапіла ў Вялікі Усходні акіян разам з братам і стрыечным братам. Выратаваная каралём Каспіянам, які плыў на Заваёўніку зары.

Трапіла ў палон да гандляроў рабамі на Адзінокіх Астравах разам з Эдмундам, Юстасам, Каспіянам і мышам Рыпічыпам. Вызваленая Каспіянам, якога раней набыў лорд Берн.

Зрабіла ахлатопаў і Карыякіна зноў бачнымі, прачытаўшы заклінанне з чароўнай кнігі.