Лячэбны факультэт ГрДМУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лячэбны факультэт
ГрДМУ
Заснаваны 1958
Дэкан Генадзь Рыгоравіч Мармыш
Месцазнаходжанне
Адрас 230009, г. Гродна, вул. Горкага, 80

Лячэбны факультэт — адзін з факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя лячэбнага факультэта — гэта гісторыя Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў БССР і Загадам Міністэрства аховы здароўя БССР у 1958 годзе быў арганізаваны Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут з прыёмам у 1958/59 вучэбным годзе 250 чалавек на лячэбны факультэт.

У пачатку 1990-х гадоў факультэт называўся лячэбна-прафілактычным і праводзіў падрыхтоўку па спецыяльнасці лячэбна-прафілактычная справа. Выпускнікі атрымлівалі кваліфікацыю ўрача па спецыяльнасці лячэбная справа. З 2000 года выпускнікі атрымлівалі кваліфікацыю ўрача па спецыяльнасці лячэбная справа[1].

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час лячэбны факультэт забяспечвае ажыццяўленне адукацыйнай і навуковай дзейнасці, вучэбна-метадычнай работы ў рамках профілю адукацыі «Ахова здароўя», накірунку адукацыі 79 01 «Прафілактыка, дыягностыка, лячэнне, рэабілітацыя і арганізацыя аховы здароўя», спецыяльнасці 1 — 79 01 01 «Лячэбная справа». Факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасці 1 — 79 01 01 «Лячэбная справа».

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Вышэйшым органам кіравання факультэтам з’яўляецца Савет лячэбнага факультэта. Усімі відамі дзейнасці кіруе дэкан. На працягу ўсяго перыяду існавання факультэта дэканамі з’яўляліся:

Зноскі