Горад Гродна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Гродна)
Перайсці да: рух, знайсці


Горад
Гродна
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Hrodna franc Belarus.jpg

Каардынаты Каардынаты: 53°40′00″ пн. ш. 23°50′00″ у. д. / 53.6666667, 23.833334 (G) (O) (Я)53°40′00″ пн. ш. 23°50′00″ у. д. / 53.6666667, 23.833334 (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Плошча 142,11[1] км²
Вышыня цэнтра 90-147 м
Насельніцтва (2009) 327 540[2] чалавек
Шчыльнасць 2 305 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы — 62,57 %,
палякі — 19,74 %,
рускія — 12,2 %,
украінцы — 1,82 %,
іншыя — 3,67 %[2]
Часавы пояс UTC+2
Тэлефонны код +375 15
Паштовы індэкс 230000-230029
Аўтамабільны код 4
Афіцыйны сайт http://region.grodno.by/by/
(бел.)  (англ.)  (кіт.)  (руск.) 

Гродна (Беларусь)
Гродна
Гродна

Гродна (Гродзенская вобласць)
Гродна
Гродна

Гро́дна (польск.: Grodno, літ.: Gardinas, руск.: Гро́дно) — горад абласнога падпарадкавання на захадзе Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Гродзенскай вобласці і Гродзенскага раёна, на р. Нёман. У 300 км ад Мінска; вузел чыгунак на Вільнюс (Літва), Масты, Беласток (Польшча), аўтадарог на Вільнюс, Ліду, Ваўкавыск. Порт, аэрапорт. Насельніцтва 337,4 тыс. чал. (2008).

Адміністрацыйны падзел: 2 гарадскія раёны — Ленінскі і Кастрычніцкі.

[правіць] Гісторыя

[правіць] Назва

Нарматыўная форма назвы паходзіць ад беларусізаванай рускай перадачы польскай назвы. Старабеларуская назва, магчыма, паходзіла ад словаў «гарадзіць», «агароджваць». Невядомасць пазіцыі націску ў старарускім—старабеларускім вымаўленні абумовіла вялікую варыянтнасць назвы ў сучаснай беларускай мове.

Назвы горада на розных мовах, у розны час:

  • Городен, Городень, таксама Городна, Городня — стараруская-старабеларуская летапісная назва.
  • Гро́дно — паланізаваная назва, з'явілася каля 1560-х гг.[3]
  • Го́радна, Го́радня — мясцовыя варыянты назвы ў 20 ст.
  • Гаро́дня — сучасная паэтычна-літаратурная назва (М. Багдановіч, У. Караткевіч), папулярная як альтэрнатыва афіцыйнай.
  • Grodna — сярэднявечная лацінская назва (атлас Брауна (1575)).
  • Grodno — польская назва.
  • Gardinas — літоўская назва.
  • Garthen, Garten — нямецкая назва ў сярэднявечных лаціна- і нямецкамоўных хроніках (таксама Garto[4]), якая ўжывалася як афіцыйная ў 20 ст., у час нямецкіх акупацый.
  • Grodņa — латышская назва

[правіць] Гістарычны нарыс

Асноўны артыкул: Гісторыя Гродна
Горад Гродна — гравюра Т. Макоўскага, 1600 г.

Паводле археалагічных даследаванняў, паселішча на Замкавай Гары пры ўпадзенні ракі Гараднічанкі ў Нёман узнікла ў 2-ой пал. — кан. 11 ст. Упершыню ўскосна згадваецца ў Іпацьцеўскім летапісе пад 1127 як цэнтр Гарадзенскага княства. З 2-ой пал. 13 ст. у складзе ВКЛ. На горад часта нападалі крыжакі, якім у 1300—1326 паспяхова супрацьстаяў гродзенскага стараста Давыд Гарадзенскі. Палітычнае значэнне горада ўзвысілася з 1376, калі ён стаў уладаннем князя Вітаўта, пры якім Гродна стала 2-й сталіцай ВКЛ. У 1391 горад атрымаў няпоўнае магдэбургскае права. Гродзенская харугва ўдзельнічала ў Грунвальдскай бітве (1410). У 1413 горад увайшоў у склад Троцкага ваяводства. У 1441 у грамаце вял.кн. Казіміра Ягелончыка Гродна названа сярод 15 найбуйнейшых гарадоў ВКЛ. У 1444 горад атрымаў поўнае магдэбургскае права, з 1496 дапоўненае адмысловымі прывілеямі. З 1540 горад меў свой герб. У 1576—1586 рэзідэнцыя караля і вял.кн. Стэфана Баторыя, для якога быў перабудаваны палац. З гэтага часу і да часоў Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764—1795) Гародна — вялікакняжацкі (каралеўскі) горад. У 16—17 ст. дзейнічалі ордэны бернардынцаў, брыгітак, дамініканцаў, францысканцаў, езуіцкі калегіюм і інш. У 17—18 ст. горад значна пацярпеў ад войнаў Расіі і Швецыі з Рэччу Паспалітай. З 1673 месца правядзення заканадаўчых генеральных соймаў (кожны 3-й сойм Рэчы Паспалітай з гэтага часу мусіў праходзіць у Гродна). У 1765—1780 пры старасце графе А. Тызенгаўзе заснаваныя каралеўскія мануфактуры, музычна-тэатральная школа і шэраг іншых устаноў, сфарміравалася новая частка горада — Гарадніца. Дзейнічала капэла Тызенгаўза, закладзены батанічны сад (першы ў Рэчы Паспалітай). Працавала друкарня, дзе выходзіла «Гродзенская газета» — першае на тэрыторыі Беларусі перыядычнае выданне. Гродзенскі сойм (1793) на паседжанні 23.9 зацвердзіў 2-гі падзел Рэчы Паспалітай. У 1793—1795 цэнтр Гродзенскага ваяводства. З 1795 у складзе Расійскай імперыі, з 1796 цэнтр павета, з 1802 — губерніі. У 1802—1809 дзейнічаў першы сталы тэатр — тэатр Дэшнер. У 1862 праз горад пракладзеная 1-я ў Беларусі чыгунка — участак лініі Санкт-Пецярбург—Варшава. З 1919 пад польскай адміністрацыяй (Грамадзкае кіраванне усходніх земляў), а з 1921 у складзе Польшчы, цэнтр павета Беластоцкага ваяводства. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр Гродзенскага раёна. У Вялікую Айчынную вайну акупіраваны і пад назвай Garten (Гартэн) уключаны ў склад Германіі. У Гродна акупанты стварылі лагер смерці для ваеннапалонных і мірных жыхароў, 2 гета; у горадзе і раёне акупанты знішчылі 51438 чалавек. З 20.9.1944 цэнтр Гродзенскай вобласці.

Змест

[правіць] герб Гродна

Алень св. Губерта (1.10.1990). Такім самым быў і першы герб горада (15401795). Пэўны час (15.6.1988-1.10.1990) выкарыстоўваўся варыянт без крыжа, але з пяціканцовай зоркай у левым верхнім куце. У часы Расійскай імперыі горад карыстаўся двума варыянтамі герба з выяваю зубра. Больш ранні варыянт быў неафіцыйным гербам горада ў часы СССР.

[правіць] Дэмаграфія

Дата перапісу 1588 1856 1897 1913 1931 1939 1956 1965 1980 1985 1988 2005 2006 2008
Колькасць

насельніцтва
(тыс. чал.)

ок. 4 18,4 46,9 63 49 57,2 65 98 202 247 272 317,3 318,6 349,7

У 2005 годзе насельніцтва горада ацэньвалася ў 317 366 чалавек, у т.л. беларусы — 62,3 %, палякі — 24,8 %, рускія — 10,1 %, украінцы — 1,8 %, яўрэі — 0,4 %, літоўцы — 0,2 %, татары — 0,2 %, іншыя нацыянальнасці — 0,4 %.

Прырост насельніцтва складае +0,53 % (2006).

[правіць] Геаграфія

Мясцовасць горада і ваколіц хвалістая. Глеба гліністая. Час пасеваў: канец сакавіку-пачатак чэрвеня. Жніво да сярэдзны верасня. Пазней — азiмыя пасевы і збор пладоў. Дамінуючы накірунак вятроў — заходні.

[правіць] Карысныя выкапні

Будаўнічыя мел і вапна на паўночных ўскраінах (Мелавыя Горы). Раней на паўночным усходзе здабывалі гліну.

[правіць] Рэкi i азёры

Рака Нёман цячэ праз цэнтр горада з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і, прыняўшы ў сябе Ласасянку, крута паварочвае на поўнач. Даліна Нёмана вузкая. У цэнтры і ніжэй вышыні правага берагу камандуюць над левымі. Берагі складзены з асобных ўзвышшаў, прарэзаных стромкімі ярамі і пакрытых пералескамі (Румлёва вышэй па цячэннi, лесапарк Пышкі — ніжэй). Нёман суднаходны ўніз па цячэнню.

Прытокі Нёмана ў гістарычным цэнтры рэчкі Гараднічанка і Юрысдыка, на ўскраіне — рака Ласасянка i рэчка Зарнiца.

Азёры: Юбiлейнае вадасх., кар'ер «Зялёнка».

[правіць] Эканоміка

Гродна — буйны прамысловы цэнтр Беларусі. У 2006 г. прамысловымі прадпрыемствамі выраблена прадукцыі на суму 2142 млрд руб. у дзейсных цэнах. Найболей развітыя лёгкая прамысловасць і хімічная прамысловасць. Таксама развітая харчовая прамысловасць, танкасуконная вытворчасць, машынабудаўнічая вытворчасць і металаапрацоўчая галіны. У горадзе знаходзяцца прадпрыемствы электраэнергетыкі, дрэваапрацоўчыя, гарбарныя, будаўнічых матэрыялаў і іншыя.

Найбольш вядомыя прадпрыемствы:

[правіць] Турызм

Гродна — перспектыўны цэнтр турызму Беларусі міжнароднага значэння. Гасцініцы: «Беларусь», «Гродна», «Маналіт», «Нёман», «Амега», «Турыст», «Кронан Парк Гатель», гандлёва-гасцінічны комплекс «Сямашка» сайт. У межах горада і ўрочышчы Грандзічы находзяцца дзіцячы санаторый «Нёман-72», санаторыі-прафілакторыі «Здароўе», ААТ «Гародна Хімвалакно», «Жамчужына», база адпачынку «Купалінка».

[правіць] Транспарт

Гродна з'яўляецца буйным транспартным вузлом. У горадзе дзейнічае аэрапорт Гродна, чыгуначны вакзал і аўтавакзал. Маецца развітая сетка гарадскога грамадскага транспарта. Аўтобуснае паведамленне запушчанае ў 1940 г., аснову парка складаюць аўтобусы маркі «Ікарус», «МАЗ» і «Нёман». Тралейбуснае паведамленне адчынена 10 лістапада 1974 да вынесенага за межы горада заводу «АЗОТ». Усяго ў горадзе дзейнічае 34 аўтобусных і 11 тралейбусных маршрутаў. Ад горада адыходзяць чыгуначныя лініі на Вільнюс (лінія сканчаецца ў самай літоўскай мяжы), Масты і Беласток. З іх электрыфікаваная толькі лінія ў бок Польшчы, на якой маецца сумешчаная каляіна (1 435 мм і 1 520 мм). Дзейнічае чыгуначны мост праз Нёман.

У Гродна находзяцца 2 пункта пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь: чыгуначная станцыя Гродна—Кузня Беластоцкая і Гродна—аэрапорт.

[правіць] Дарогі з горада

Па левым беразе з Гродна дарогі такія: на паўднёвы-усход у Індуру і Ваўкавыск, на паўднёвы-захад у Брузгі-Беласток, на поўнач у Сапоцкін. Па правым беразе Нёмана дарогі з Гродна ідуць на поўнач у Друскенікі, на паўночны-ўсход у Парэчча, на ўсход у Азёры і на СкідзельМінск.

[правіць] Сувязь і СМІ

У горадзе выдаецца некалькі газет, у іх ліку: «Гродзенская праўда», «Вячэрні Гродна»[5], «Міліцэйскі веснік», «Słowo Ojczyste» і інш., працуе тэлерадыёкампанія «Гродна»[6], абласное радыё[7], вузел тэлеграфнай сувязі, станцыя міжгароднай тэлефоннай сувязі. Маецца сетка кабельнага тэлебачання «ГАРАНТ»[8].

[правіць] Культура

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі, Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей, Гродзенскі літаратурны музей Максіма Багдановіча, Гродзенскі музей гісторыі Гарадніцы, Гродзенскі дом Элізы Ажэшка, музей Зоф'і Налкоўскай. Цэнтр тэатральнага жыцця — Гродзенскі абласны драматычны тэатр (сайт: http://www.drama.grodno.by/), Гродзенскі абласны тэатр лялек. Абласная філармонія. Працуе Гарадзенскі заалагічны парк.

[правіць] Адукацыя

У Гродна працуюць 97 дашкольных устаноў, 40 агульнаадукацыйных школ, у тым ліку 2 ліцэя, 6 гімназій, а таксама школы з ліцэйскімі класамі. Працуюць 9 сярэдніх адмысловых вучэбных устаноў.

У Гродна дзейнічаюць 3 дзяржаўных ВНУ — Гродзенскі дзяржаўны універсітэт (сайт: http://www.grsu.by/), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт (сайт: http://www.grsmu.by/), Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт (сайт: http://www.ggau.by/), Гродзенская вышэйшая духоўная семінарыя. У горадзе ёсць 14 масавых бібліятэк, у тым ліку 6 дзіцячых, 2 змяшанага тыпу, польскай літаратуры, Гродзенская абласная з дзіцячым аддзяленнем. Дзейнічае Гродзенскі гісторыка-археалагічны запаведнік, Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей.

[правіць] Выдатныя мясціны

Захавалася звыш 400 аб'ектаў гісторыі і архітэктуры, якія ахоўваюцца дзяржавай. Старая частка горада ў 1988 абвешчаная помнікам горадабудаўніцтва і культуры.

Гродзенская крэпасць на нямецкай паштовай марцы
  • Помнікі: Вітаўту Вялікаму, Я. Купалу, В. Д. Сакалоўскаму, А. Тызенгаўзу, Э. Ажэшка;
  • Памятныя знакі: Давыду Гарадзенскаму, у гонар 850-годдзя Гродна, 580-годдзя Грунвальдскай бітвы.

[правіць] Галерэя

[правіць] Вядомыя жыхары

[правіць] Цікавыя даведкі

[правіць] Песні аб Гродна

[правіць] Фільмы, што здымаліся ў Гродна і ваколіцах

[правіць] Гарады-пабрацімы

[правіць] Гл. таксама

Зноскі

  1. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  2. 2,0 2,1 Вынікі перапісу 2009 года
  3. Напр., у грамаце вялікага князя Жыгімонта Аўгуста (1562). Госцеў, Швед. С.23.
  4. Гэтыя варыянты часта блыталіся ў сярэднявечных дакументах з Garthe (на правым беразе р. Нарва каля ўпадзення рр. Піса і Вінцэнта), Garden (колішняе ўмацаванне на дарозе з Мемеля ў Юрбарк), Garsden (колішняе ўмацаванне на правым беразе р. Мінга, недалёка да Мемеля). Т. Нарбут. Старажытная гісторыя літоўскага народа, 1840. Т.7, С.73.
  5. «Вячэрні Гродна»
  6. тэлерадыёкампанія «Гродна»
  7. абласное радыё
  8. «ГАРАНТ»
  9. Вяртанне доктара Заменгофа // «Советская Беларусь», 15 мая 2007 г.

Літ.:
  • Госцеў А. П., Швед В. В. Кронан. Летапіс горада на Нёмане (1116-1990 гг.). – Гродна: НВК "Пергамент", 1993.

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах