Пашырана ва ўмераным поясе Еўропы, у т.л. на Беларусі. Водзіцца ў лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках. Вусені развіваюцца на крушыне ломкай (Frangula alnus). Матылі выводзяцца ў канцы лета і хутка адыходзяць на зімоўку. Лёт аднаўляецца ранняй вясною. Вусені (у красавіку — жніўні) зялёныя, з падоўжанай белай паласой па баках, кормяцца лісцем крушыны.